(16) Псіхея — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да багатага металамі спектральнага класа M. Дзякуючы значным памерам і высокаму ўтрыманню металаў у пародзе на яго даводзіцца амаль 1 % масы ўсіх цел пояса астэроідаў, што дазваляе яму ўваходзіць у дзясятку самых масіўных астэроідаў галоўнага пояса.
Астэроід адкрыты 17 сакавіка 1852 года італьянскім астраномам Анібале дэ Гаспарысам у абсерваторыі Кападзімонтэ ў Неапалі і названы ў гонар Псіхеі, увасаблення душы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Першыя адкрытыя астэроіды атрымлівалі спецыяльныя сімвалы нароўні з планетамі. Але калі колькасць адкрытых астэроідаў перавысіла паўтары дзясяткі, ад гэтай сістэмы адмовіліся. Наўзамен яе ў 1851 годзе нямецкі астраном Іаган Энке прапанаваў выкарыстоўваць перад назвай астэроіда яго парадкавы нумар у круглых дужках. А Псіхея як раз і стала першым астэроідам, які быў адкрыты пасля зацвярджэння гэтай прапановы.
Вынікі радыёлакацыйных даследаванняў дазваляюць гаварыць пра даволі высокае ўтрыманне жалеза і нікелю ў пародах астэроіда, прычым без усякіх прымешак вады ці вадазмяшчальных мінералаў, што з’яўляецца даволі вялікай рэдкасцю сярод металічных астэроідаў класа M. Таксама ёсць невялікая колькасць піраксенаў. На аснове гэтага выказаваюць здагадку, што Псіхея ўяўляе сабой фрагмент, — а менавіта металічнае ядро, — буйнейшага цела, протаастэроіда, які быў разбураны ў выніку сутыкнення з іншым буйным аб’ектам.
Урэшце, калі б Псіхея была рэшткам нейкага бацькоўскага цела, то можна было б чакаць прысутнасці і іншых фрагментаў гэтага цела на падобных арбітах, як у выпадку з астэроідам Веста. Тым не менш, астранамічныя назіранні паказваюць іх поўную адсутнасць — Псіхея не ўваходзіць ні ў адно астэроіднае сямейства. Паводле адной з гіпотэз, катастрофа адбылася ў самым пачатку гісторыі Сонечнай сістэмы і ўсе сляды сутыкнення, накшталт пылі і дробных фрагментаў, былі рассеянны за мільярды гадоў, якія прайшлі з часу гэтай катастрофы. Падобнае магло адбыцца за кошт далейшых сутыкненняў гэтых фрагментаў з іншымі астэроідамі, а таксама іх трапленні ў зоны арбітальных рэзанансаў, якія маглі сказіць іх арбіты да непазнавальнасці.
Вялікія памеры і высокая шчыльнасць робіць Псіхею досыць масіўнай, каб аказваць гравітацыйныя абурэнні на арбіты іншых драбнейшых астэроідаў, у выпадку іх збліжэння з ёю. Падобныя падзеі дазваляюць з даволі высокай ступенню дакладнасці вымераць масу гэтага цела. Першапачаткова маса астэроіда ацэньвалася ў 5 кг, а шчыльнасць — у 6,49 ± 2,94 г/см³, але пасля адзнака масы была зніжана да 2,57 кг. Па апошніх даных маса Псіхеі складае 2,27 кг.
Разам з тым вяліся назіранні з мэтай усталявання памераў астэроіда, на аснове якіх таксама можна было б судзіць пра шчыльнасць гэтага цела. Так паводле даных інфрачырвонага тэлескопа IRAS максімальны памер Псіхеі спачатку ацэньваўся як 253 км, але аналіз пакрыцця зорак, якія назіраліся ў Мексіцы 22 сакавіка і 16 мая 2002 года, дазволіў ідэнтыфікаваць яго як эліпсоід з памерамі 214×181×145 км і шчыльнасцю адпаведна 3,3 ± 0,7 г/см³.
Таксама, на аснове крывых бляску астэроіда, вызначана, што яго вось вярчэння арыентавана на адзін з двух магчымых пунктаў з каардынатамі (β, λ) = (-9°, 35°) і (β, λ) = (-2°, 215°) з дакладнасцю да ± 10°. Гэта сведчыць пра нахіл восі вярчэння астэроіда прыблізна 95° — гэта значыць ён круціцца «лежачы на боку», як і планета Уран.
Касмічныя даследаванні 28 лютага 2020 года NASA заключыла з SpaceX кантракт на суму 117 мільёнаў долараў ЗША на запуск касмічнага карабля Psyche і двух другарадных місій малых спадарожнікаў.
13 кастрычніка 2023 года адбыўся запуск касмічнага апарата NASA Psyche, прызначанага для вывучэння астроіда. Запуск здзейдзеснены з пляцоўкі 39А касмічнага цэнтра імя Кенэдзі. Запуск Psyche стаў першай навуковай місіяй, выведзенай ракетай Falcon Heavy. Гэта дасць магчымасць не выкарыстоўваць цеплавыя шчыты і не здзяйсняць гравітацыйны манеўр каля зямлі, а зонд пры гэтым дасягне астэроіда ў 2026 годзе, здзейсніўшы гравітацыйны манеўр каля Марса ў 2023 годзе. Праз год пасля прыбыцця зонд павінен быў пачацца са спіралі, каб дабрацца да вяршыні астэроіда — максі-мальная адлегласць складае 105,5 км. Аднак праз збоі праграмнага забеспячэння, давялося карэктаваць планы палёту, і адтэрмінаваць выхад на арбіту Псіхеі на 2029 год. Аднак канструктары разлічваюць што апарат прапрацуе да 2031 года.
Праз год пасля прыбыцця зонд павінен пачаць спускацца па спіральнай арбіце да паверхні астэроіда — максімальнае збліжэнне арыентыровавачна складзе 105,5 км.
Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100)
Крыніцы
Спасылкі
Occultation of TYC 5783-1228 by 16 Psyche (Video)
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1852 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 200 да 400 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі