Залатая Літара — штогадовая суб’ектыўная літаратурная прэмія, якая ўручаецца пісьменнікам Адамам Глобусам за лепшую кнігу года.
Асаблівасці Уручаецца з 2004 года. Нешматлюднае мерапрыемства традыцыйна адбываецца ў сакавіку, праводзіцца ў маленькіх кавярнях Мінска («Стары Менск», «Акварыўм»).
Пераможцы 2003 — Аксана Бязлепкіна за манаграфію «Разам і паасобку: Таварыства „Тутэйшыя“». 2004 — Анатоль Івашчанка, Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч за зборнік «12+1». 2005 — Ігар Бабкоў за кнігу «Каралеўства Беларусь: Вытлумачэньне ру(і)наў». 2006 — Уладзімір Арлоў за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш». 2007 — Севярын Квяткоўскі за кнігу «Фрашкі да пляшкі» і Сяргей Харэўскі за падручнік «Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі». 2008 — Міраслаў Адамчык за кнігу «Карона». 2009 — Андрэй Федарэнка за кнігу «Нічые». 2010 — Леанід Галубовіч за кнігу «Сыс і кулуары». 2011 — Сяргей Харэўскі за кнігу «Сто твораў ХХ стагоддзя». 2012 — Валянцін Акудовіч за кнігу «Кніга пра нішто»«Залатую літару» атрымаў Валянцін Акудовіч http://nashaniva.by/?c=ar&i=107277. 2013 — Андрэй Хадановіч за кнігу «Дэжа вю: перавыбранае»http://budzma.by/news/premiya-zalataya-litara-khadanovich-i-lyohkaye-dezha-vyu.html. 2016 — Андрусь Горват за кнігу «Радзіва Прудок»http://nashaniva.by/?c=ar&i=187012 Пісьменнік Адам Глобус прысудзіў прэмію «Залатая літара» кнізе Горвата. 2017 — Міхал Анемпадыстаў за кнігу «Колер Беларусі»http://fly-uni.org/sobytiya/koler-belarusi-atrymau-premiju-zalataja-litara/ "Колер Беларусі" атрымаў прэмію «Залатая літара».
Катэгорыя:Залатая літара