(28) Белона () — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S. Ён быў адкрыты 1 сакавіка 1854 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі, Германія і названы ў гонар Белоны, старажытнарымскай багіні вайны, якая ўваходзіць у світу Марса. Назва была прапанавана нямецкім астраномам Іаганам Энке і сімвалізавала пачатак Крымскай вайны. thumb|450px|center|Арбіта астэроіда Белона і яго становішча ў Сонечнай сістэме

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1854 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км