(43) Арыядна  — няправільнай формы астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S і ўваходзіць у склад сямейства Флоры, з’яўляючыся другім па велічыні астэроідам у гэтым сямействе. Ён быў адкрыты 15 красавіка 1857 года англійскім астраномам Норманам Погсанам у Абсерваторыі Рэдкліфа, Англія і названы ў гонар Арыядны, дачкі крыцкага цара Мінаса і Пасіфаі, гераіні старажытнагрэчаскага міфа пра Тэсея і мінатаўраМіфы народаў свету. М., 1991-92. У 2 т. Т.1. С.103.

Апісанне Астэроід уяўляе сабой прадаўгаватае, моцна выцягнутае цела (даўжыня амаль у два разы перавышае найменшы памер) і мае двухлопасцевую ці моцна вуглаватую форму. Круціцца ў зваротным кірунку, хоць яго полюс звернуты амаль паралельна экліптыцы з экліптычнымі каардынатамі (β, λ) = (-15°, 253°) і хібнасцю 10 °. Гэта дае нахіл восі каля 105 °. Максімальная бачная велічыня Арыядны роўная максімальнай бачнай велічыні Плутона. Па невядомых прычынах «Астэроід 43 Арыядна» быў уключаны ў спіс фундатараў касмічнага апарата НАСА Стардаст, які быў запісаны на мікрачыпе ўнутры апарата.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Мадэль формы, атрыманая з крывой бляску Двухлопасцевая мадэль формы ад крывой бляску Хабла

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1857 годзе Катэгорыя:Астэроіды Галоўнага пояса Катэгорыя:Сямейства Флоры Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 40 да 100 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі