Ініцыя́л, ці бу́квіца (ад «пачатковы») — павялічаная загалоўная (пачатковая) літара якога-небудзь раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі.

У рукапісах ініцыялы (т. зв. буквіцы) багата размалёўвалі складаным арнаментам, упрыгожвалі выявамі чалавечых фігур і жывёл, жанравымі сцэнкамі.

З узнікненнем кнігадрукавання ініцыялы рабілі пераважна ў тэхніках гравюры.

На Беларусі першыя буквіцы ўжыты ў рукапісных кнігах XI стагоддзя. У беларускай друкаванай кнізе ўпершыню буквіцы ў тэхніцы ксілаграфіі выкарыстаны ў выданнях Ф. Скарыны ў пачатку XVI стагоддзя.

Літаратура Ініцыял // С. 259.

Спасылкі

Катэгорыя:Тыпаграфіка Катэгорыя:Графіка Катэгорыя:Каліграфія Катэгорыя:Кніжнае афармленне