«Неба осколки» () — альбом беларускага гурта «Новы Іерусалім». Дыскі запісаны ў рускай і англійскай версіях. Кампакт-дыск з альбомам змяшчае мультымедыя-дадатак у выглядзе відэакліпаў на песні «Любовь в ладонях», «Та любовь».

Спіс кампазіцый

Выканаўцы Аляксандр Патліс — вакал Вадзім Калацэй — клавішныя Ігар Сарокін — бас-гітара Аляксандр Манецкі — ударныя Ігар Капылаў — гітара Эльшад Бабаханаў — перкусійныя інструменты Удзельнікі Юрый Рускевіч, Андрэй Жукаў — інжэнеры гуказапісу Міхаіл Малы — асістэнт рэжысёра Андрэй Жукаў (студыя «Селах») — звядзенне і мастэрынг Зміцер Пятроўскі — дырыжор струннага гурта Аляксей Жураўскі — дызайн вокладкі Алісія Скелтан — фота

Кліпы На песню «Неба осколки» Аляксандрам Шульгой зняты кліп. У відэа гульня музыкантаў перамяжоўваецца з кадрамі дзіцячых усмешак.

Прыём крытыкаў «Музыкальная газета» у рэцензіі Алега «О’К» Клімава пахваліла альбом ад хрысціянскай «ультракаманды»: «Гукавае раздолле, гітарныя палі, перкусійныя ўзгоркі, клавішныя сцяжынкі, барабанныя спускі, басовыя дарогі ў неба, адкуль прыходзіць голас…». Ён жа панаракаў на тое, што ні кружэлка-«казка», ні сам гурт не былі адзначаны на Рок-караныцыі 2001.

Спасылкі Неба осколки на poiskm

Катэгорыя:Альбомы 2002 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Новы Іерусалім»