Вялікі Ізраіль — паняцце, што абазначае зямлю, якой Бог, згодна з Бібліяй, надзяліў іўдзеяў.
Межы Вялікага Ізраіля дакладна не акрэслены, таму некаторыя іўдзеі і хрысціяне, каб азначыць іх, спасылаюцца на частку кнігі Быццё, дзе Бог дамовіўся з Аўрамам:
У гэты дзень заключыў Гасподзь запавет з Абрамам, сказаўшы: нашчадкам тваім даю Я зямлю гэтую, ад ракі Егіпецкай да вялікай ракі, ракі Еўфрат: Кенэяў, Кенэзэяў, Кедманэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Рэфаімаў, Амарэяў, Хананэяў, Гергесэяў і Евусэяў.
Згодна з гэтай дамовай, Вялікі Ізраіль павінны быў складацца з тэрыторыі сучаснага Ізраіля (разам з Заходнім берагам ракі Іардан, Газай і Галанскімі вышынямі), а таксама Іарданіі, Лівана, большасці Сірыі, Ірака, Кувейта, і некаторых частак Саудаўскай Аравіі, Егіпта, Турцыі.
Сучаснае выкарыстанне Зараз у паняцця «Вялікі Ізраіль» няма дакладнага азначэння. адзначыў тры варыянты:Daniel Pipes — Imperial Israel: The Nile-to-Euphrates Calumny «Вялікі Ізраіль» (згодна з меркаваннем некаторых правых ізраільцян) займае тэрыторыю ўсяго геаграфічнага рэгіёну Палесціна, ад ракі Іардан да Міжземнага мора. «Вялікі Ізраіль» (як мяркуюць некаторыя ультра-правыя ізраільцяне — напрыклад, члены груповак і ) займае тэрыторыю Палесцінскага рэгіёну, а таксама тэрыторыю Трансіарданіі. Некаторыя антыcіяністы і радыкальныя ісламісты бачаць у паняцці «Вялікі Ізраіль» змову заняць тэрыторыю ад Ніла да Еўфрата, паводле Бібліі. Варта зазначыць, што ніводны з сучасных вядомых ізраільцян такую фармулёўку не выкарыстоўвае.
У афіцыйных колах Ізраіля «Вялікім Ізраілем» называюць сучасны Ізраіль з далучанымі да яго Заходнім берагам ракі Іардан і Газай.
«Егіпецкая рака» Таксама шмат спрэчак вядзецца наконт таго, што канкрэтна Бог меў на ўвазе, спасылаючыся на «егіпецкую раку». Існуюць тры варыянты: Гэта Ніл Гэта малая рака Вадзі Эль-Арыш Гэта фраза ўжыта ў дачыненні да паняцця «Егіпецкі Ручай».
Іншыя цытаты з Бібліі па тэме
І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: загадай сынам Ізраілевым і скажы ім: калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаанскую, дык вось зямля, якая дастанецца вам у надзел, зямля Ханаанская зь яе межамі: паўднёвы бок будзе ў вас ад пустыні Сін, каля Эдома, і пойдзе ў вас паўднёвая мяжа ад канца Салёнага мора з усходу, і пойдзе мяжа на поўдзень да ўзвышша Акравіма і пойдзе праз Сін, і будуць выступы яе на поўдзень да Кадэс-Варні, адтуль пойдзе да Гацар-Адара і пройдзе праз Ацмон; ад Ацмона пойдзе мяжа да патока Егіпецкага, і будуць выступы яе да мора; а мяжою заходняю будзе ў вас вялікае мора: гэта будзе ў вас мяжа на захад; а на поўнач будзе ў вас мяжа: ад вялікага мора правядзеце яе да гары Ор, ад гары Ор правядзеце да Эмата, і будуць выступы мяжы да Цэдада; адтуль пойдзе мяжа да Цыфрона, і выступы яе будуць да Гацар-Энана: гэта будзе ў вас мяжа паўночная; мяжу ўсходнюю правядзеце сабе ад Гацар-Энана да Шэфама, ад Шэфама пойдзе мяжа да Рыблы, з усходняга боку Аіна, потым пойдзе мяжа і кранецца берагоў мора Кінэрэт з усходняга боку; і пойдзе мяжа да Ярдана, і будуць выступы яе да Салёнага мора. Гэта будзе мяжа ваша ў межах яе з усіх бакоў. І загадаў Майсей сынам Ізраілевым і сказаў: вось зямля, якую вы падзеліце на надзелы па жэрабі, якую загадаў Гасподзь даць дзевяці плямёнам і палавіне племя; бо племя сыноў Рувімавых паводле сямействаў іхніх, і племя сыноў Гадавых паводле сямействаў іхніх, і палавіна племя Манасіінага, атрымалі надзел свой; два плямёны і палавіна племя атрымалі надзел свой за Ярданам насупраць Ерыхона на ўсход.
Гасподзь, Бог наш, гаварыў нам у Харыве і сказаў: годзе вам жыць на гары гэтай! павярнецеся, выпраўцеся ў дарогу і йдзеце на гару Амарэяў і да ўсіх суседзяў іхніх, на раўніну, на гару, на нізкія мясьціны і на паўднёвы край і да берагоў мора, у зямлю Ханаанскую і да Лівана, нават да ракі вялікай, ракі Еўфрата; вось, Я даю вам зямлю гэтую, ідзеце, вазьмеце ў спадчыну зямлю, якую Гасподзь з клятваю абяцаў даць бацькам вашым, Абрагаму, Ісааку і Якаву, ім і нашчадкам іхнім.
усякае месца, на якое ступіць нага ваша, будзе ваша: ад пустыні і Лівана, ад ракі, ракі Еўфрата, аж да мора заходняга будуць межы вашыя;
Так кажа Гасподзь Бог: вось разьмеркаваньне, паводле якога вы павінны разьдзяліць зямлю ў спадчыну дванаццаці плямёнам Ізраілевым: Язэпу два надзелы. І спадкуйце яе, як адзін, так і другі; бо Я, падняўшы руку Маю, прысягнуўся аддаць яе бацькам вашым, дык і будзе зямля гэтая спадчынай вашай. І вось перадзел зямлі: на паўночным канцы, пачынаючы ад вялікага мора, праз Хэтлон, па дарозе ў Цэдал, Эмат, Бэрот, Сіўраім, што паміж Дамаскаю і Эмацкаю абласьцямі Гацар — Тыхон, які на мяжы Аўрана. І будзе мяжа ад мора да Гацар — Энон, мяжа з Дамаскам, і далей на поўначы вобласьць Эмат; і вось паўночны край. Рысу ўсходняга краю вядзеце паміж Аўранам і Дамаскам, паміж Галаадам і зямлёю Ізраільскаю, па Ярдане, ад паўночнага краю да ўсходняга мора: гэта ўсходні край. А паўднёвы край з паўднёвага боку ад Тамары да водаў пры Кадысе, і па цячэньні патоку да вялікага мора; гэта паўднёвы край на поўдні. А заходні надзел — вялікае мора, ад паўднёвай мяжы да месца насупраць Эмата; гэта заходні край.
Крыніцы
Літаратура Lustick, Ian S. For the Land and the Lord. New York: Council on Foreign Relations, 1988. ISBN 0-231-10608-4.
Гл. таксама Кніга Быццё Кніга Лічбаў Кніга Другі закон
Катэгорыя:Гісторыя Ізраіля Катэгорыя:Палітыка Ізраіля Катэгорыя:Ізраіль Катэгорыя:Ірэдэнтызм