Лісахвост, батлачык (Alopecurus) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства ().
Батанічнае апісанне
Пераважна лугавыя травы з густымі коласападобнымі цыліндрычнымі або яйцападобнымі суквеццямі-мяцёлкамі, звычайна касматымі ад асцюкоў. Каласкі падоўжаныя, аднакветныя, сціснутыя з бакоў, на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі каля асновы зрослыя, тупыя або з кілем, які пераходзіць у вастрыё. Кветкі двухполыя. Ніжняя кветкавая лускавінка плевачная, па спінцы з больш-менш доўгім асцюком; верхняя — звычайна рэдукаваная. Плод — зярняўка.
Арэал
Вядома каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных і халодных паясах і ў гарах тропікаў усяго зямнога шара, на Беларусі 5 відаў.
Значэнне
Каштоўныя кармавыя расліны.
Літаратура Пашына Г. Лісахвост // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 190.
Катэгорыя:Метлюжковыя