Паўно́чна-захо́дняе аператы́ўнае кама́ндаванне — аператыўнае аб’яднанне Сухапутных войск Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у паўночна-заходняй частцы тэрыторыі Беларусі, створанае ў 2001 годзе на базе 65-га армейскага корпуса.

Гісторыя Пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць, на базе Беларускай ваеннай акругі былі створаны нацыянальныя Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе 7-я танкавая армія была ператворана ў 7-ы армейскі корпус, які ў 1994 годзе быў перайменаваны ў 65-ы армейскі корпус, а ў 2001 годзе — у Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне.

Склад Агульнавайсковыя злучэнні: 19-я Мікала́ева-Будапешцкая асобная механізаваная брыгада 120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада, (Мінск) Злучэнні і часці артылерыі: 231-я артылерыйская брыгада, (пасёлак Бароўка) 427-ы рэактыўны артылерыйскі полк, (Лепель) 502-і супрацьтанкавы артылерыйскі полк, (Асіповічы) Злучэнні і часці вайсковай СПА: 740-я зенітная ракетная брыгада (Барысаў) 147-ая зенітна-ракетная брыгада 377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк 15-я зенітна-ракетная брыгада 740-ая зенітна-ракетная брыгада Часці інжынерных войск: 42-гі асобны радыётэхнічны батальён 244-ы цэнтр радыёэлектроннай разведкі 7-ы інжынерны полк, (Барысаў) 49-я радыётэхнічная брыгада 15-ы асобны батальён РЭБ Часці войск сувязі: 86-я брыгада сувязі 60-ы асобны полк сувязі, (Барысаў) 18-ы асобны батальён сувязі Рамонтна-механічныя часці і часці захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі: 814-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання, (Барысаў) 19-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі, (Заслонава) 34-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі, (Барысаў) 37-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі, Полацк 110-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння, (Барысаў)

Спасылкі Старонка на сайце Міністэрства абароны «Ваенная газета». З днём нараджэння, ПЗАК!

Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Беларусі