«Africa» () — альбом беларускага гурта «Без Билета», запісаны на студыі «Селах» у 2009 годзе. Кампакт-дыск з альбомам змяшчае мультымедыя-дадатак у выглядзе відэакліпа на песню «Африка».
Спіс кампазіцый
Выканаўцы Віталь Артыст — голас, гітара, клавішныя Дзяніс Шураў — ударныя, перкусія Іван Барзенка — гітара, баян, клавішныя Аляксандр Мышкевіч — бас-гітара Крытыка Музычны журналіст Алег Клімаў лічыць, што «ёсць настрой у альбоме». Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі адзначыў, што «нягледзячы нават на не надта разнастайны па настроі матэрыял, пэўную меланхалію, альбом тым ня менш нясе ў сабе вялікі зарад пазытыву, нейкай па-сапраўднаму сонечнай цеплыні». Музычны журналіст Дзмітрый Безкаравайны мяркуе, што ў параўнанні з папярэднімі альбомамі гурта «сам матэрыял прыкметна спрасціўся і музычна, і па тэкстах, якія ладна страцілі па частцы фірмовай аўры». Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў, што у гэтай працы гурт усур’ёз забавіўся рэгі-тэматыкай і аддаў напоўніцу даніну павагі музыцы 1980-х гадоў. Удзельнікі Таццяна Кушнер — менеджмэнт, фота, дызайн, бэк-вакал Віктар Пазднякоў — PR Аляксандар Старажук — бонгі Зміцер Бударын — трамбон Зміцер Ціхановіч — труба Уладзімір Міхновіч — саксафон Павел Кудрын — клавішныя Павел Трацяк — гітара Юлія Мышкевіч — голас Андрэй Баброўка — звядзенне, мастэрынг
Спасылкі
Катэгорыя:Альбомы 2009 года Катэгорыя:Альбомы «Без Билета»