Паўно́чныя пісьмёны — умоўны тэрмін, прыняты ў гісторыі старажытна-рускага мастацтва для пазначэння стылістычна блізкіх твораў іканапісу, створаных жывапісцамі рускай Поўначы ў 15—18 ст.
Напачатку развіваліся як найбольш дэмакратычная галіна наўгародскай школы іканапісу. З 16 ст., побач з некаторым уплывам маскоўскай школы жывапісу, фарміраваліся мясцовыя мастацкія традыцыі, у т.л. абанежскія, карэльскія, усцюжскія і іншыя «пісьмёны». У 17 ст. дэмакратычныя асновы паўночных пісьмён умацоўваліся пад уздзеяннем народнай размалёўкі па дрэве. Для паўночных пісьмён характэрны наіўная нагляднасць вобразаў, дэкаратыўнасць і некаторая спрошчанасць жывапісных прыёмаў.
Літаратура Паўночныя пісьмёны // С. 230. Реформатская М. А. Северные письма. М., 1968. В. Н. Лазарев. Русская иконопись от истоков до начала XVI века. М.: Искусство, 2000. (VI.15 «Северные письма». С. 67—71.)
Спасылкі
Катэгорыя:Іканапісныя школы Катэгорыя:Мастацтва Расіі