Ажы́ка (Luzula) — род шматгадовых траняністых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Травы з кароткімі ўзыходнымі або гарызантальнымі карэнішчамі, утвараюць невялікія дзярнінкі. Сцяблы баразнаватыя. Лісце з замкнёнымі похвамі і пляскатымі або жалабатымі раснічаста-валасістымі пласцінкамі. Кветкі двухполыя, сядзяць па адной ці пучкамі на галінках парасонападобнага або шчыльнага галоўчатага суквецця. Лісцікі калякветніка плеўкавыя. Плод аднагнездавая трохнасенная каробачка. Насенне звычайна з белым храсткаватым прыдаткам.
Арэал
Вядома больш за 100 відаў, пашыраных у нетрапічных абласцях зямнога шара і гарах тропікаў, тэрыторыі Беларусі 5 відаў.
Некаторыя віды
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя і кармавыя расліны.
Літаратура Вынаеў Г. У. Ажыка // — С. 41—42.
Спасылкі