Абсі́дыя (Absidia) — род зігаміцэтавых грыбоў сямейства .
Апісанне
Калоніі грыбоў звычайна з развітым паветраным міцэліем, пушыстыя або лямцава-пушыстыя, светлаафарбаваныя. Сталоны карычняватыя. Сціласпарангіі грушападобныя, па 2—5 на ніткападобных, простых ці галінастых сціласпарангіяносцах. Спарангіяспоры бясколерныя, авальныя, гладкія, іншы раз шурпатыя. Вынік полавага працэсу — зігаспоры, голыя або абкружаныя сеткаватым пакрывалам, бурыя, з бародаўчатымі выступамі, не пастаянныя, утвараюцца на сталонах. Некаторыя віды маюць таксама хламідаспоры.
Арэал і экалогія
Вядомы 28 відаў і разнавіднасцей, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы; на Беларусі каля 10 відаў.
Сапратрофы, радзей факультатыўныя паразіты на іншых грыбах парадку мукаральных. Жывуць у глебе, на раслінных і жывёльных рэштках. утварае пляскатыя, роўныя, белаватыя калоніі, якія пазней робяцца шаравата-карычневымі, густаапушанымі; спарангіяспоры цыліндрычныя, часткова эліпсоідна-цыліндрычныя. вызначаецца густапушыстымі белавата-шараватымі або карычневымі калоніямі і эліпсоідна-шарападобнымі спарангіяспорамі.
Значэнне і шкоднасць
Некаторыя выклікаюць мукармікозы лёгкіх («несапраўдны туберкулёз»), галаўнога мозгу і іншых органаў чалавека і жывёл, плесню, самасаграванне, мокрую гніль сена, саломы, насення, агародніны і інш., у свіней і буйной рагатай жывёлы з імі звязваюць мікатычны аборт і глыбокія пашкоджанні тканак.
Літаратура Шуканаў А. Абсідыя // — С. 21.
Катэгорыя:Мукаральныя