Дэльтоід — чатырохвугольнік, які мае дзве пары бакоў аднолькавай даўжыні. У адрозненне ад паралелаграма, роўныя не процілеглыя, а пара сумежных бакоў. Выпуклы дэльтоід мае форму, падобную да паветранага змея.

Уласцівасці

Вуглы паміж бакамі няроўнай даўжыні роўныя. На ілюстрацыі абодва гэтыя вуглы роўныя суме сіняга вугла з чырвоным вуглом. Дэльтоід можна ўпісаць у акружнасць тады і толькі тады, калі вуглы паміж бакамі няроўнай даўжыні прамыя. Тады даўжэйшая дыяганаль з’яўляецца дыяметрам гэтай акружнасці. Дыяганалі дэльтоіда перасякаюцца пад прамым вуглом. У любы дэльтоід можна ўпісаць акружнасць.

Плошча , дзе і даўжыні дыяганаляў. , дзе і даўжыні бакоў, а вугал паміж імі

Асобныя выпадкі Калі процілеглыя бакі дэльтоіда роўныя, то такі дэльтоід з’яўляецца ромбам. Калі абедзве дыяганалі дэльтоіда роўныя альбо роўныя ўсе бакі, то дэльтоід з’яўляецца квадратам.

Спасылкі

Катэгорыя:Чатырохвугольнікі