Нікі́фар І (; ? — ) — візантыйскі імператар (802—811).
Быў скарбнікам пры двары імператрыцы Ірыны. Пасля яе звяржэння абвешчаны імператарам. Для ўмацавання фінансавага становішча дзяржавы ўвёў новыя падаткі, у т.л. з царкоўнай маёмасці. Умацаваў флот, развіваў гандаль шляхам прадастаўлення купцам дзяржаўнай пазыкі. Задушыў паўстанне славян у г. Патры (Пелапанес) і пачаў іх хрысціянізацыю. З 802 ваяваў з арабскім халіфам Харунам-ар-Рашыдам, у 804 пацярпеў паражэнне ў Фрыгіі, у 807 падпісаў зневажальны для Візантыі мір. Забіты ў час вайны 809—811 з Балгарыяй.
Літаратура Нікіфар I // С. 341.
Спасылкі
Катэгорыя:Візантыйскія імператары IX стагоддзя Катэгорыя:Манархі, якія загінулі ў баі