Бітва пры Лінданісэ (15 чэрвеня 1219 года) — бітва паміж войскам дацкага караля Вальдэмара II і аб’яднанымі сіламі паганцаў-эстаў, якая адбылася непадалёк ад цяперашняга Таліна падчас Паўночных Крыжовых паходаў і якая скончылася перамогай датчанаў. Разгром эстонскага войска дазволіў Вальдэмару II захапіць вялікую частку Эстоніі і заснаваць на гэтых землях герцагства Эстляндскае.
Катэгорыя:Гісторыя Эстоніі Катэгорыя:Бітвы XIII стагоддзя Катэгорыя:Бітвы Даніі Катэгорыя:1219 год у Еўропе Катэгорыя:Падзеі 15 чэрвеня Катэгорыя:Бітвы ў Эстоніі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Эстоніі Катэгорыя:Канфлікты 1219 года