Ао́рыст ( — «(дакладна) не абмежаваны») — простая дзеяслоўная форма, уласцівая многім старажытным і некаторым сучасным індаеўрапейскім мовам.
Абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці.
У старабеларускай літаратурнай мове аорыст ужываўся рэдка.
Утвараўся ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфіксаў -х-, -с-, -ш- (быхъ, бы, бы, быхомъ, бысте, быша — я, ты, ён быў; мы, вы, яны былі).
У сучаснай беларускай мове не захаваўся, але форма 2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку аорыста дзеяслова быти ператварылася ў нязменную часціцу бы (б) і служыць сродкам перадачы мадальнасці (меў бы, калі б).
Літаратура Аорыст // С. 410—411.
Катэгорыя:Дзеяслоў Катэгорыя:Індаеўрапейскія мовы