Паўно́чна-Захо́дні фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.

Палявое ўпраўленне створана ў ліпені 1914 года. Дзейнічаў супраць германскіх войскаў на паўночным кірунку. У жніўні 1915 года на яго базе сфармавана палявое ўпраўленне Заходняга фронту.

Войскамі фронту была праведзена Усходне-Пруская аперацыя 1914 года з мэтай нанясення паражэння 8 арміі ў перыяд з 17 жніўня па 15 верасня 1914 года, якая завяршылася паражэннем войскаў фронту.

Склад

Палявое ўпраўленне (штаб) 1-я армія (ліпень 1914 — жнівень 1915 г.) 2-я армія (ліпень 1914 — жнівень 1915 г.) 3-я армія (чэрвень — жнівень 1915), 4-я армія (чэрвень — жнівень 1915), 5-я армія (верасень 1914 — чэрвень 1915), 10-я армія (жнівень 1914 — жнівень 1915) 12-я армія (студзень — жнівень 1915), 13-я армія (чэрвень — жнівень 1915)

Галоўнакамандуючыя войскамі (войскамі) фронту

19.07.1914-03.09.1914 — генерал ад кавалерыі Якаў Рыгоравіч Жылінскі 03.09.1914-17.03.1915 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Уладзіміравіч Рузскі 17.03.1915-04.08.1915 — Генеральнага штаба генерал ад інфантэрыі Міхаіл Васільевіч Аляксееў

Спасылкі

Паўночна-Заходні фронт Паўночна-Заходні фронт (Першая сусветная вайна)

Катэгорыя: Рускія франты падчас Першай сусветнай вайны