Паўно́чны фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.

Быў створан у выніку падзелу Паўночна-Заходняга фронту у жніўні 1915 года.

Удзельнічаў у аперацыях супраць германскіх войскаў на паўночным кірунку, абараняючы Петраград.

Палявое ўпраўленне было ліквідавана ў пачатку 1918 года.

Склад

Палявое ўпраўленне (штаб) Атрад асаблівай важнасці штаба ПФ (1915-1918) 4-я баявая авіяцыйная група войскаў Паўночнага фронту Рускага Імператарскага Ваенна-паветранага Флота. 1-я армія (крас. 1916 — ліпень 1917, вер. 1917 — пачатак 1918) 5-я армія (жнів. 1915 — пачатак 1918) 6-я армія (жнів. 1915 — снеж. 1916) 12-я армія (жнів. 1915 — пачатак 1918) XLII асобны армейскі корпус — з снежня 1916 года

Галоўнакамандуючыя войскамі (войскамі) фронту 350 px|міні|справа| Камандаванне Паўночнага фронту. Сядзяць, злева направа: начальнік штаба войскаў Паўночнага фронту генерал ад інфантэрыі Данілаў Ю. Н., камандуючы 1-й арміяй генерал ад кавалерыі А. І. Літвінаў, галоўнакамандуючы войскамі Паўночнага фронту генерал-ад'ютант М. У. Рузскі, камандуючы 12-й арміяй генерал ад інфантэрыі Радко-Дзмітрыеў Р. Д., камандуючы 5-й арміяй генерал ад кавалерыі Драгаміраў А . М.. Стаяць, злева направа: генерал-кватэрмайстар штаба армій Паўночнага фронту генерал-маёр Болдыраў В. Г., начальнік штаба 1-й арміі генерал-лейтэнант Адзішалідзэ І. З., начальнік штаба 12-й арміі генерал-лейтэнант У. В. Бяляеў, начальнік штаба 5-й арміі генерал-лейтэнант Мілер Я. К.. Канец 1916—пачатак 1917 гадоў.

18.08.1915 — 06.12.1915 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Уладзіміравіч Рузскі 06.12.1915 — 06.02.1916 — генерал ад кавалерыі Павел Адамавіч Плеве 06.02.1916 — 22.07.1916 — генерал ад інфантэрыі Аляксей Мікалаевіч Курапаткін 01.08.1916 — 25.04.1917 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Уладзіміравіч Рузскі 29.04.1917 — 01.06.1917 — генерал ад кавалерыі Абрам Міхайлавіч Драгаміраў 01.06.1917 — 29.08.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзіслаў Напалеонавіч Клямбоўскі 29.08.1917 — 09.09.1917 — генерал-маёр Міхаіл Дзмітрыевіч Бонч-Бруевіч 09.09.1917 — 14.11.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзімір Андрэевіч Чарамісаў 14.11.1917 — хх.11.1917 — генерал-лейтэнант Якаў Давідавіч Юзафовіч хх.11.1917 — хх.хх.хххх — генерал-маёр Сяргей Георгіевіч Лукірскі

Спасылкі Арміі краін-удзельніц Першай сусветнай вайны:Расія

Катэгорыя: Рускія франты падчас Першай сусветнай вайны