Сярге́й Рутэ́нка (нар. , , Мінская вобласць) — беларускі гандбаліст, у мінулым меў таксама славенскае і іспанскае грамадзянства. Улетку 2009 года стаў найдаражэйшым гандбалістам свету праз заключэнне з іспанскай «Барселонай» кантракта сумай 1,2 млн еўра з гадавым заробкам каля 240 тыс. еўра.
Кар’ера Выхаванец мінскай школы гандбола. Прафесійную кар’еру пачаў у «Аркатроне», дзе правёў два сезоны (1998—2000).
У 2000 годзе ў складзе моладзевай зборнай стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату свету. Пасля гэтага поспеху ў 19-гадовым узросце перайшоў у славенскі «Гарэнье», а праз год — у наймацнейшы клуб краіны — «Цэле».
Першы матч за зборную Беларусі згуляў 4 студзеня 2001 года супраць зборнай Эстоніі. З клубам выйграў свой першы Кубак Еўропы (2004) і стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва (86 мячоў).
У 2004 годзе прыняў славенскае грамадзянства. Дэбютны матч за Славенію правёў на Алімпіядзе ў Афінах супраць зборнай Расіі. Агулам за Славенію Сяргей Рутэнка правёў 40 гульняў і закінуў 269 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Еўропы 2006 года (51 гол).
У наступным сезоне «Цэле» саступіў у паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Барселоне», аднак Сяргей Рутэнка зноў стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва з 95 мячамі. Дадаткова ён стаў пераможцам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком Суперкубка 2004/05.
У 2005 годзе Рутэнка перайшоў у адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы — іспанскі «Сьюдад-Рэаль», з якім цягам чатырох сезонаў здабыў тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, Лізе ASOBAL і Кубку Іспаніі. У снежні 2008 з ініцыятывы кіраўніцтва клуба праз квоту на легіянераў прыняў грамадзянства Іспаніі. У той жа час Рутэнка выказаў жаданне вярнуцца ў беларускую зборную адразу па завяршэнні неабходнага трохгадовага тэрміна з часу яго апошняй гульні за Славенію.
Улетку 2009 года гандбаліст перайшоў у «Барселону», падпісаўшы з клубам кантракт на 5 гадоў. Сума трансферу склала €1,2 млн, што зрабіла Сяргея Рутэнку найдаражэйшым гандбалістам свету.
У студзені 2010 года Рутэнка быў уключаны ў пашыраную заяўку зборнай Беларусі на адборачны турнір чэмпіянату свету 2011, аднак праз юрыдычныя перашкоды вяртанне іграка было адкладзенае. У верасні таго ж года Рутэнка ўсё ж атрымаў права выступаць за Беларусь.
Улетку 2015 года перайшоў у катарскі клуб «Лехвія». У красавіку—маі 2016 года выступаў за мінскі СКА. У снежні 2016 года зноў апынуўся ў Катары, аднак не здолеў дамовіцца з клубам «Аль-Кіяда» аб умовах кантракта і абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
17 лістапада 2021 года абраны старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі. У 2026 годзе пакінуў пасаду і ўзначаліў Беларускую федэрацыю баскетбола.
Дасягненні 4-разовы чэмпіён Славеніі (2001, 2003, 2004, 2005) 3-разовы ўладальнік Кубка Славеніі (2002, 2003, 2004) 6-разовы чэмпіён Іспаніі (2007, 2008, 2009, 2011, 2012Сяргей Рутэнка стаў пяцікратным чэмпіёнам Іспаніі, Наша Ніва, 2015) 5-разовы ўладальнік Кубка Іспаніі (2006, 2007, 2008, 2009, 2011) 2-разовы ўладальнік Суперкубка Іспаніі (2008, 2009) 6-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004, 2006, 2008, 2009, 2011, 2015) Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў (2004, 2005) 4-разовы ўладальнік Суперкубка Еўропы (2004, 2005, 2006, 2008) Сярэбраны прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы (2000) Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Еўропы 2006 года
Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы2001723201021120118482012869201316117201410722015189520161072Усяго79507
Узнагароды Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» .
Спасылкі
Профіль на старонцы «Барселоны»
Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Гандбалісты Славеніі Катэгорыя:Гандбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Славеніі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Лехвія Катэгорыя:Ігракі ГК Барселона Катэгорыя:Ігракі ГК Сьюдад-Рэаль Катэгорыя:Ігракі ГК Цэле Катэгорыя:Ігракі ГК Гарэнье Вяленье Катэгорыя:Ігракі ГК Аркатрон Мінск Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі