Агнёўка мучная (Pyralis farinalis) — від матылёў сямейства агнёвак.

Апісанне Пярэднія крылы чырванавата-фіялетавыя, з шырокім белым краем, больш светлым цэнтральным полем. Заднія крылы шэрыя, з дзвюма белымі папярочнымі палосамі. Размах крылаў 20–32 міліметры.

Асаблівасці біялогіі Водзіцца ў прадуктовых складах, на млынах, хлебазаводах. Лёт у маі—жніўні. Вусені (даўжыня 15—25 мм) жывуць, акукліваюцца і зімуюць у харчовых і кармавых запасах, знішчаюць і забруджваюць іх. За год 1—2 пакаленні.

Літаратура Малчанава Р. Агнёўкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 27-28.

Зноскі

Катэгорыя:Агнёўкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе