Ігнацій Кульчынскі (1694, Уладзімір-Валынскі Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.— Page 121, — 9 студзеня 1747, ГроднаNeue Zeitungen von gelehrten Sachen. — 17 august 1747 . — S. 588) — дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай, базыльянін, царкоўны гісторык, багаслоў, краязнавец.

Біяграфія Паходзіў са старажытнага шляхецкага родуStebelski Ignacy. Dwa Wielkie Swiatła Na Horyzoncie Połockim. — Lwów, 1866. — S. XXXVIII — XXXIX., бацькі — Юрый і АленаBlazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.- Page 121. — № 21.. Прыняў манаства ў ордэне базыльянActa S. C. De Propaganda Fide Ecclesiam Catholicam Ucrainae et Bielarusjae spectanta. — Vol. III. — Romae, 1954 — P. 105 — № 934.. У 1714—1720 гадах вучыўся ў Калегіюме прапаганды веры ў Рыме, па сканчэнні атрымаў ступень доктара тэалогііBlazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984. — Page 121. — № 21.. Пасвечаны на святара (1719). Выкладчык філасофіі ў базыльянскай школе ў ПолацкуSpecimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae. — Parisiis, 1859. — S. 56.. Сакратар протаархімандрыта базыльянскага ордэна Карнелія Стаўпавіцкага-ЛюбянецкагаКульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси. // Вестник Западной России. 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 1- 43., удзельнічаў у базыльянскай кангрэгацыі 1726 года ў Быцені. У 1729—1735 гадах — генеральны пракуратар (прадстаўнік) ордэна базыльян у Апостальскай Сталіцы, настаяцель у РымеWojnar M. M. Basilian scholars and publishing houses (XVII—XVIII) // Записки Чина Святого Василія Великого. — 1974 — т. 3 — Вип. 1 — 4. — С. 76Алесь Суша. Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009 — № 2 — с. 28.. У 1736 годзе прызначаны архімандрытам Барысаглебскага манастыра ў Гродне і афіцыялам гродзенскім. Займаў гэтыя пасады да смерціRechowicz M. Kulczyński Ignacy. // Polski Słownik Biograficzny.— T. XVI. — Zeszyt 2. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1971. — S. 138..J. M. G. Kulczyński Ignacy. // Podręczna encyklopedya kościelna. — T. XXIII—XXIV. — Warszawa, 1911. — S. 114—115..

Творчасць Даследаваў гісторыю праваслаўнай і ўніяцкай цэркваў на ўсходнеславянскіх землях. На падставе дакументаў рымскіх архіваў склаў і выдаў на лацінскай мове зборнік «Дакладнае паведамленне пра стан русінаў, якія ў адзінстве са Святой Рымскай Царквою знаходзяцца ў Каралеўстве Польскім». (Рым, 1727), дзе апісаў становішча уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў.

Аўтар фундаментальных прац па царкоўнай гісторыі «Вобраз Рускай Царквы…» (Рым, 1733) і «Дадатак да вобраза Рускай Царквы» (Рым, 1734). Разглядаў «Рускую Царкву» як неад’емную частку Сусветнай Каталіцкай Царквы. На думку І. Кульчынскага, усходнеславянскія землі прынялі хрысціянства ад Візантыі, калі тая знаходзілася ў кананічным адзінстве з Рымам і вызнавала каталіцтва. Каталіцкую веру «Руская Царква» захоўвала да пачатку XVI ст., а Берасцейская унія (1596) толькі аднавіла, на думку аўтару, страчанае на стагоддзе адзінства з Рымам.

У працы змешчаны кароткія біяграфіі праваслаўных і ўніяцкіх мітрапалітаў кіеўскіх з канца Х ст. да 1-й траціны XVIII ст., тэксты царкоўных статутаў, пастановы сабораў: Кіеўскага (1274), Наваградскага (1415) і Кобрынскага (1626), даецца падрабязаная інфармацыя пра царкоўна-юрыдычны статус дзевяці епархій, якія ўваходзілі на той час у Кіеўскую мітраполію. На падставе даступнай яму агіяграфічнай літаратуры даследчык склаў царкоўны каляндар з жыццяпісамі святых, шанаваных у Кіеўскай мітраполіі, якія маюць славянскае паходжанне, даў тлумачэнне асноўным святам Грэка-Каталіцкай Царквы. У працы змешчаны дакументы, звязаныя з працэсам беатыфікацыі Іасафата Кунцэвіча.

«Вобраз Рускай Царквы» і «Дадатак» з’яўляюцца важнымі крыніцамі па царкоўнай гісторыі Беларусі і Украіны, пра што сведчаць неаднаразовыя перавыданні (Пачаеў, 1759; Парыж, 1859; Фарнабара, 1970).

У рымскі перыяд І. Кульчынскі падрыхтаваў працу на польскай мове «Базыльянскія кангрэгацыі 1617—1726» (апублікавана ў перакладзе на рускую ў 1870 годзе пад назвай «Съезды базилиан Западной Руси»). Паміж 1736—1747 гадамі склаў збор жыццяпісаў святых манахаў візантыйскага абраду пад тытулам «Базыльянскі міналогій» (надрукаваны ў Вільні ў 1771 годзе).

Ігнат Кульчынскі — аўтар трох твораў на італьянскай і лацінскай мовах, прысвечаных гісторыі абраза Маці Божай Жыровіцкай і яе цудатворнай копіі ў ў Рыме (Madonna del Pascolo): 1) «Малітва да Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў цудатворным Жыровіцкім абразе…» (Рым, 1732); 2) «Цудатворная трохкаляровая яшма, або гістарычнае апавяданне пра тры цудатворныя абразы Дзевы Марыі…» (Рым, 1732); 3) «Вялікі знак…» (Рым, 1732).

У 1738 годзе склаў на польскай мове «Інвентар базыльянскага манастыра ў Гродна на Каложы» і «Хроніку ігуменаў, архімандрытаў, фундатараў і апякуноў Гродзенскага манастыра на Каложы» (апублікаваны ў 1870 годзе). «Інвентар» — першае ў ВКЛ дэтальнае навуковае апісанне гістарычнага помніка. Для вызначэння часу пабудовы храма гісторык выкарыстаў наватарскую для свайго часу методыку. Ён параўнаў плінфу і склад вапнавай рошчыны Барысаглебскай царквы ў Гродна і Сафійскага сабора ў Полацку, канстатаваў іх падабенства і зрабіў выснову, што абодва храмы былі пабудаваны прыкладна ў адзін і той жа час (каля 1200 года; сучасныя даследчыкі датуюць Барысаглебскую царкву ў Гродна апошняй чвэрцю ХІІ ст.). У «Хроніцы» выкладзена гісторыя манастыра пачынаючы з XV ст. да 1736 года. Прыведзены тэксты дакументаў на мове арыгінала з каментарамі складальнікаАлексеев Л. В. Игнатий Кульчинский — первый исследователь белорусских древностей // Древности славян и Руси. М., 1988, с. 100Святлана Марозава. Кульчынскі Ігнацій. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.4. — Мн., 1997. — С. 303. .

Творы Variarum locubrationum tomus tertius claudens in se philosophiam naturalem seu physicam duobus libris. A. D. 1723. // . — Аддзел рукапісаў.— Ф. 3. — Воп. 1 — Спр. 506. Relationes authenticae de statu Ruthenorum cum Sacra Romana Congregatione Unitorum in Regno Poloniae degentium…— Romae, 1727. Oratio de Beatissimae Virginis Mariae imagine Zyrowicensi… Romae, 1732 Il Diaspro Prodigioso di tre Colori ovvero Narrazione istorica delle tre Imagini Miracolose della Beata Vergine Maria… — Romae 1732. Signum magnum quia coronatum olim a dilecto Dei hominis discipulo in Caelo visum … — Romae 1732. Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae… — Romae, 1733; (Parisiis, 1859, Farnborough, 1970) Appendix ad Specimen Ecclesiae Ruthenicae.— Romae, 1734. Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси. // Вестник Западной России. — 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 1 — 43. Inwentarz klasztoru bazylianskiego w Grodnie na Kołoży. // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том ІХ. — Вильна, 1870. — С. 409—412 Kronika ihumenow, archymandrytow, fundatorow y protektorow monastyru Grodzienskiego na Kołoży. // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том ІХ. — Вильна, 1870. — С. 412—454. Menologium bazylianskie, to iest, Zywoty Swiętych Panskich oboiey płci z zakonu S. Bazylego W. na miesiące rozłozone. — W Wilnie, 1771.

Спасылкі

Kulczynski I. Specimen Ecclesiae Ruthenicae Алексеев Л. В. Игнатий Кульчинский — первый исследователь белорусских древностей Крот А. Айцец Ігнат Кульчынскі — з Рыму да Гародні Петрович М. Образ святості Київської церкви в працях перших унійних істориків: на прикладі Specimen Ecclesiae Ruthenicae Ігнатія Кульчинського ЧСВВ Аляксандр Суша. Книжкова спадщина Ігнатія Кульчинського Суша А. А. «Signum magnum apparuit in Caelo…» Суша А. А. Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага

Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Архімандрыты Катэгорыя:Гісторыкі царквы Беларусі Катэгорыя:Багасловы Беларусі