«Да́стыш фанта́стыш» () — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Аляксандра Канановіча, зняты ў 2009 годзе. Паводле афіцыйнай афішы, фільм прылічаецца да жанра «кінаістэрыка».

Сюжэт Фільм пра пацешных, энергічных і вынаходлівых жыхароў вёскі «375 километр». Яны аруць зямлю на танку і маюць уласны агульны мабільны тэлефон, з якім ездзіць паштальён бабуля Нюра. Галоўны герой фільма Ванька мае ўмілаваную ў Аўстраліі і зносіны з ёю адбываюцца выключна праз інтэрнэт дзякуючы мабільнаму тэлефону. Суседская дзяўчына Варка, якая таемна закаханая ў Ваньку, не можа змірыцца з існаваннем суперніцы і робіць усё магчымае, каб прыцягнуць увагу хлопца.

У ролях

Здымкі і прэм’ера Здымкі праходзілі ў Беларусі. Прэм’ера фільма адбылася 16 красавіка 2010 года ў Мінску. Пракатная катэгорыя: 16+.

Крытыка Па меркаванню крытыкаў, кінастужка не атрымалася яркай і захапляльнай. Слабым бокам фільма з’яўляецца непрафесійны мантаж і невыразная гульня акцёраў. Аднак крытыкі адзначаюць добра праведзеную рэкламную кампанію і цікавасць да кінастужкі з боку гледачоў.

Саўндтрэк Музыку да фільму выконвалі гурты «Крамбамбуля», «Naka», «Барто», «Дзецідзяцей». Прэм’ера саўндтрэка адбылася 23 красавіка 2010 года ў мінскім клубе «Рэактар».

Тэхнічныя дадзеныя Фармат выявы: 2,35:1 Камера: Arriflex Cameras Фармат копіі: 35 мм (anamorphic) Фармат здымак: 35 мм (Fuji) Выява: каляровая Мова: руская

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Беларусі Катэгорыя:Фільмы Аляксандра Канановіча Катэгорыя:Кінакамедыі Беларусі