Вайсковая авіяцыя — разнавіднасць авіяцыї, якая змяшчае розныя віды самалётаў, верталётаў і іншых лятальных апаратаў, з мэтай вядзення вайсковых дзеянняў у паветранай прасторы.
Тэрмін «вайсковая авіяцыя» у шэрагу краін ідэнтычны паняццю Ваенна-паветраныя сілы. На ўзбраенні авіяцыйных часцей знаходзяцца: самалёты (пілатаваныя і беспілотныя; палубныя і наземнага базавання) гідрасамалёты верталёты. Аснову баявой моцы вайсковай авіяцыі складаюць звышгукавыя ўсепагодныя самалёты, аснащаныя разнастайным бомбавым і ракетна-артылерыйскім узбраеннем, здольныя ўшчэнціць на далёкіх адлегласцях цэлі як ядзернымі, так і звычайнымі сродкамі.
У залежнасці ад прызначэння і падпарадкавання вайсковая авіяцыя ў большасці краін дзеліцца на віды: армейская, франтавая (тактычная), далёкая (стратэгічная), супрацьпаветранай абороны, авіяцыя ваенна-марскога флоту (берагавая, карабельная, палубная) ваенна-транспартная авіяцыя. Залежна ад баявых задач і характару дзеянняў вайсковая авіяцыя дзеліцца на роды: бамбардзіровачная (ракетаносная), знішчальна-бамбардзіровачная, знішчальная, штурмавая, выведвальная, супрацькарабельная, мінна-тарпедная, транспартная]], спецыяльная (адмысловая) і дапаможная.
Гл. таксама Ваенна-паветраныя сілы Цывільная авіяцыя Войскі радыёэлектроннай барацьбы Беспілотны лятальны апарат
Літаратура Советская военная энциклопедия «А—БЮРО» // = / Маршал Советского Союза А. А. ГРЕЧКО — председатель. — М. : Воениздат, 1976. — Т. 1. — С. 45-55. — ISBN 00101-030. (рос.) (англ.) Aviation History. New York: Primedia Special Interest Publications, 1996. (англ.) Gross, Charles Joseph. American Military Aviation: The Indispensable Arm. College Station Texas A&M University Press, 2002.
Спасылкі Крылы Украіны. Вайсковая авіяцыя. (рус.) Вайсковая авіяцыя. (рус.) Вайсковая авіяцыя ў пасляваенны перыяд. (рус.) Энцыклапедыя вайсковай авіяцыі Расіі.
Катэгорыя:Авіяцыя Катэгорыя:Вайсковая авіяцыя