Ліцві́ны, або літві́ны (стар.-бел. литва, литвины) — палітонім жыхароў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст.
Цяпер этнонім літвіны часам ужываецца для абазначэння беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны (гл. літвіны Севершчыны).
Гістарычныя згадкі Найстаражытнейшым вядомым цяпер кірылічным тэкстам з ужываннем назвы «літвін» ёсць датаваная 1370-1380-мі гадамі берасцяная грамата № 283 з Вялікага Ноўгарада, дзе згаданы «Василко литвинъ»Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. — Москва, 2004. — С. 617..
Назва «литвин» ужываецца ў пазнейшых вялікалітоўскіх і рускіх летапісах: «Лува Литовникъ» або «Лува Литвинъ», у пазнейшых спісах «съ Лукою съ Литвиномъ» (Сафійскі першы летапіс, пачатак XV ст.ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 192.Лурье Я. С. Общерусские летописи XIV—XV вв. / АН СССР, Ин-т рус. литературы (Пушкинский дом). — Л., 1976. — С. 77.) — да літоўскага баярына пры двары князя Даўмонта пад 1266 годам; «сий Андрей бяше родом литвин» — да сына літоўскага князя Гердзеня пад 1289 годамТроицкая летопись. Реконструкция текста. / изд. М. Д. Присёлков. Москва-Ленинград, 1950. — С. 344—345.; «литвин родом» у Жыціі Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагоддзяЛосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — Москва, 2009. с. 199—201.; «два Литвина большие» — да двух праваслаўных літоўцаў, баяр караля Ягайлы пад 1387 годамПСРЛ, т. 6, вып. 1. Москва, 2000. стб. 489.; «Андрей литвин» — да продка Неміровічаў пад 1406 годамХроника Литовская и Жемойтская // ПСРЛ. — Т. 32. — С. 78..
Таксама з XIII ст. вядомы ў крыніцах ВКЛ лацінскія формы: Litwinos, rex Litwinorum — у грамаце Міндоўга 1261 годаЖлутка А. Міндаў, кароль Літовіі. Менск, 2005. ч. І, № 10b, с. 43., Lethvinorvm — на пячатцы Гедыміна 1323 годаGumowski M. Pieczęcie Ksiązat Litewskich // Ateneum Wileńskie. Zesz. 3—4, 1930. S. 696.; з суседніх Літве краін: Letwinis — у акце судовага працэсу Тэўтонскага ордэна з Казімірам Куяўскім 1259 годаProchaska A. Dwa objaśnienia do dziejów Litwy. // Kwartalnik Historyczny. R. 20, 1906. s. 60.Paszkiewicz H. Z życia politycznego Mazowsza w XIII wieku (Rządy Ziemowita Konradowicza). Warszawa, 1935. s. 22-23., Littwini — у лісце лівонскіх біскупаў 1277 годаLiv-, Est-, und Curländisches Urkundenbuch, nebst Regesten. / ed. F.G. Bunge. — Bd. I. Reval, 1853. № 452, S. 566. і інш.
У крыніцах заходнерускай мовы азначэнне «літвін» найраней вядома з перакладу ярлыка 1393 годаКарский Е. Ф. Труды по белорусскому и другим славянским языкам. Москва, 1962. с. 443. ад ардынскага цара Тактамыша да караля Ягайлы («Вы пак послали есте к нам посла вашего литвина на имя Невойста»).
У крыніцах ВКЛ назва «літвін» як азначэнне ўсяго насельніцтва Княства вядома ў дамоўных граматах вялікага князя Казіміра з Псковам і Ноўгарадам (1440 і 1480): «А мне великому князю Казимиру блюсти Псковитина как и своего Литвина; також и Псковичом блюсти Литвина, как и Псковитина…»; у дамове 1480 года выраз «нашого Литвина» адпавядае выразам «нашы купцы», «люди нашы» і абымае як жыхароў Вільні, так і жыхароў ПолацкаАкты, относящиеся к истории Западной России. Т. І. СПб., 1846. № 38, 39, 73..
Паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага 1566 года, «родічамі старожытнымі і врожонцамі» ВКЛ былі літвіны і русіны: «…то все мы и потомки наши Великіе Князи Литовскіе давати будуть повинни только Литве а Руси, родичомъ старожитнымъ и врожонцамъ Великаго Князства Литовского (…). Але на достоенства и всякій врядъ духовный и свецкій не маеть быти обиранъ, ани отъ насъ Господаря ставленъ, толко здавна продковъ своихъ уроженецъ Великого Князства Литовского Литвинъ и Русинъ».
У вялікалітоўскім акце Люблінскай уніі 1569 годаAkta unji Polski z Litwą 1385—1791. Kraków, 1932. № 149. s. 355—356. «літоўскім народам» названа агулам насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Таксама і ў акце «Каэквацыі літоўскіх станаў» 1697 года (вядомым як акт Каэквацыі «літоўскага народа»)Volumina Legum. T. 5. — Petersburg, 1860. P. 420—421..
Назва «літва», «літвіны», таксама «літоўскі народ», як агульная назва ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ўжывалася ў дзяржаўных актах, наратыўных і мемуарных крыніцах, напрыклад: у земскім прывілеі Кіеўскай зямлі 1507 г.: «А Кіяніна, как і Літвіна, во чті держаті і во всех врадех ні в чом не понізіті»Акты, относящиеся к истории Западной России. т. ІІ. Санкт-Петербург, 1848. № 30, с. 34.. у пастановах Гарадзенскага сойму 1567 года: «Теж уфаляем, абы панове воеводове, старостове, державцы, тівунове, Літва і Полякове, всі особамі своімі на войну ехалі с почты…»Литовская метрика. Ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. стб. 425.. Інструкцыя сойміка Наваградскага павета 1587 г. патрабавала, каб «в тых добрах королевских, (…) Абы там єкономы были, с тым докладом, абы был єкономєм литвин, а не полıaк»Радаман А. Інструкцыя Новагародскага cойміка паслам на элекцыйны сойм 1587 г. // Беларускі гістарычны агляд. Т. 10, Сш. 1-2, 2003.. у дзённіку Фёдара Еўлашоўскага 1603 года: «Маршалковал межы посламі наш літвін, князь Лукаш Болько Свірскій»Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. / укл. А. Ф. Коршунаў. Мінск, 1959. с. 230.. У вядомым творы «Прамова Мялешкі» (пасля 1622): «…прыймі ж к нему двох літвінов на страж»; таксама ўжыты выраз «Літву і Русь нашу»Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. / укл. А. Ф. Коршунаў. Мінск, 1959. с. 358, 360.. у статуце менскага цэха рымараў 1634 года («…aby towarzyszów polakow i litwę do roboty y warstatów swych przymowali…»)Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1930. № 94. с. 143.. клопат пра «наш народ Літоўскі» часта выступае ў соймікавых інструкцыях розных паветаў ВКЛ у 1630-х — 1640-х гадах, калі на вялікіх соймах адбываліся спрэчкі з палякамі за размеркаванне пасадГалубовіч В. Палітычныя інтарэсы «літоўскага народа» на соймах Рэчы Паспалітай (паводле інструкцый шляхты беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага 1630-1640-х гг.) // Актуальныя праблемы гісторыі і культуры. вып. 3. Мінск, 2022.. у 1703 годзе вялікі гетман літоўскі Міхал Карыбут-Вішнявецкі, польны гетман літоўскі Рыгор Агінскі, маршалак вялікі літоўскі Марцыян Валовіч і падскарбі вялікі літоўскі Людвік Пацей на перамовах з Масковіяй зазначалі, што прадстаўляюць «народ наш Літоўскі агулам»Письма и бумаги императора Петра Великого. Т. 2. — СПб., 1889. с. 302.. У 1792 г. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ, якая згуртавалася вакол канцлера вялікага літоўскага Аляксандра Сапегі з намерам выступіць супраць новай канстытуцыі, у сваёй адозве адзначыла, што канцлер Сапега быў закліканы ўсімі літоўскімі грамадзянамі «да стырна літоўскага народу», каб аднавіць «старыя правы»Шмигельските-Стукене Р. Канцлер Александр Михал Сапега — маршалок Генеральной конфедерации Великого Княжества Литовского (1792—1793 гг.) // Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі. Мінск, 2018. с. 129.. Акты гэтае канфедэрацыі, засведчаны гетманам польным літоўскім Сымонам Касакоўскім, лоўчым вялікім літоўскім Ёзэфам Забелам і ротмістрам браслаўскага павета Ёзэфам Шышлам, прамаўляюць ад імя «літоўскага народу» або «цэлага народу літоўскага»Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею. Т. 9. Вильна, 1878. № 184, 187, 188..
Жыхароў усходняй часткі Вялікага Княства Літоўскага (Белай Русі) маскоўскія крыніцы называлі літвінамі і адначасова беларусцамі. Напрыклад, у маскоўскім дакуменце XVII ст.: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету».
У XIX — пачатку XX стст. абшары бытавання назвы «літвіны» звузіліся. У XX ст. ужываўся як польскі экзаэтнонім для літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Паставаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся (раёны Століна, Ракітнага, Кастопаля, Сарнаў, Оўруча) і беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны. У пагранічных з Беларуссю раёнах Расіі назва «літвіны» бытавала да сярэдзіны XX ст.
Даследаванні Пра «літвінаў» як славянамоўны народ Вялікага Княства Літоўскага (то бок, продках беларусаў) пісаў шэраг беларускіх гісторыкаў: беларускі гісторык на эміграцыі Павел Урбан у шэрагу прац Урбан П. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва» // Запісы. № 3 (9). Мюнхэн, 1964.Урбан П. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў. Мінск, 1994.Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. Мінск, 2003. на грунце многіх першакрыніц паказаў славянамоўнасць літвінаў 14-16 стагоддзяў і падкрэсліваў бытаванне назваў «літва», «літвіны» ў той час як агульнанацыянальнага для ўсяго насельніцтва ВКЛ. знаўца права ВКЛ Язэп Юхо лічыў ВКЛ беларускай нацыянальнай дзяржавай; у 1968 г. у часопісе «Полымя» Язэп Юхо пісаў: «У афіцыйных дакументах XVI—XVIII стагоддзяў, апроч „Літвы“, для ўсёй тэрыторыі Беларусі другога наймення наогул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашняга часу ігнаруюць гэтае найменне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў»Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Полымя. № 1, 1968. с. 175—182.. беларускі этнограф Ігар Чаквін адзначаў назву «літвіны» як адну з асноўных этнічных назваў старажытных беларусаў, якая ў XVI—XVIII стагоддзях была найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасвядомасці беларускага («літоўскага») народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыіЧаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Мінск, 1993. с. 48—49.Чаквин И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. — Минск: Беларуская навука, 2014. с. 172, 176.. гісторык Вячаслаў Насевіч у 1993 г. пісаў аб «субэтнасе ліцвінаў», які існаваў ужо ў 13-ым стагоддзі ў ядры ВКЛ — гістарычнай уласна Літве — ды адыграў выключную ролю ў этнагенезе беларусаўНасевіч В. Да пытання пра саманазву беларусаў у перыяд ВКЛ // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 2: Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Мінск, 1993.. Алесь Краўцэвіч у сваёй манаграфіі (1998 г.) па ранняй гісторыі Вялікага Княства Літоўскага адзначыў, што сённяшні сэнс назвы «літоўцы» (як балцкага этнасу) склаўся толькі ў пачатку 20-га стагоддзя, а да гэтага часу «…ліцвінамі называлі жыхароў гістарычнай Літвы, якая складалася як з усходнеславянскіх, так і балцкіх земляў, менавіта Гарадзеншчыны, Наваградчыны, Віленшчыны і заходняй часткі Міншчыны»; «Ліцвіны — гістарычная назва жыхароў цэнтральнай вобласці ВКЛ, а таксама ўсіх насельнікаў дзяржавы незалежна ад іх этнічнага паходжання»Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Беласток, 2008. с. 10.. гісторык Віталь Галубовіч у сваёй публікацыі (2022) звярнуў увагу на абарону соймікамі розных паветаў ВКЛ пажытку «нашага народу літоўскага» ў 1630-х — 1640-х гадахГалубовіч В. Палітычныя інтарэсы «літоўскага народа» на соймах Рэчы Паспалітай (паводле інструкцый шляхты беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага 1630-1640-х гг.) // Актуальныя праблемы гісторыі і культуры. вып. 3. Мінск, 2022..
Сучасныя ацэнкі