Fran Bow () — камп’ютарная індзі-гульня ў жанры пазл і Point-and-Click.

Сюжэт Сюжэт — псіхадэлічная хорар-гісторыя 10-гадовай дзяўчынкі, якая, нягледзячы на псіхічнае растройства, а часам і з яго дапамогай павінна прайсці праз многія прыгоды і разабрацца ў таямніцах смерці сваіх бацькоў. Падзеі адбываюцца ў некалькіх паралельных сусветах. Адзін з іх — наша, чалавечая рэальнасць, астатнія — жахлівыя, самнамбулічныя вымярэнні, адваротныя бакі рэальнасці. Дзяўчынку суправаджае яе сябар, кот Містэр Поўнач. Гісторыя часткова пераклікаецца з «Алісай у дзівоснай краіне» Льюіса Кэрала. Саму Алісу можна пабачыць на фотаздымку разам з галоўнай гераіняй — тая заве яе сваёй школьнай сяброўкай.

Персанажы Фрэн Боў-Дагенхарт — 10-гадовая дзяўчынка, невысокага росту, з кароткімі цёмнымі валасамі. Не па гадах разумная і ўдумлівая. Каменціруе ўсе навакольныя падзеі ў філасофскім і іранічным тоне. З-за псіхічнага захворвання блытае рэальнасць і фантазіі. Таблеткі, якія ёй памылкова выдаюць у клініцы, толькі паглыбляюць гэтую праблему. Але вар’яцтва прыносіць дзяўчынцы мала пакут. Яна адчувае сябе нядрэнна і існуе як бы «на іншай хвалі», чым астатнія людзі. Любіць свайго коціка — містэра Поўнач. Вельмі сумуе з-за смерці сваіх бацькоў.

Містэр Поўнач — чорны кот, лепшы сябр Фрэн Боў. Можа размаўляць са сваёй гаспадыняй, дапамагае ёй у складаных сітуацыях.

Рэмар — жудасны дэман, які пераследуе Фрэн.

Ітвард — добры ці то дэман, ці то анёл. Нягледзячы на страшэнны выгляд, стаў для Фрэн як бы другім бацькам.

Клара і Мія Бумальхет — дзве 16-гадовыя сіямскія блізняткі. Злавесныя і ганарлівыя, больш за ўсё мараць аддзяліцца адна ад адной і гатовыя дзеля гэтага на любыя сродкі.

Марсэль Дзірн — урач з псіхіятрычнай клінікі.

Грэйс Дагенхарт — цётка Фрэн Боў.

Палонтрас — чароўны дракон з казачнай краіны.

Мабука — кіраўніца цемры.

Спасылкі Афіцыйны сайт