ЦягаўзброенасцьРусско-белорусский словарь для военных = Руска-беларускі слоўнік для вайскоўцаў / М-во обороны Респ. Беларусь, Упр. воспитат. работы и информ. - Мн. : БелЭн, 1996. — 446 с. (рус. тяговооружённость, англ. thrust-to-weight ratio, скар. T/W або TWR) — адносіны цягі сілавой устаноўкі лятальнага апарата (ЛА) да яго вагі; адзін з найважнейшых параметраў, якія вызначаюць лётна-тэхнічныя характарыстыкі ЛА. Ад цягаўзброенасці залежаць хуткасць ЛА, час набору вышыні (скораўздымнасць) і разгону да зададзенай хуткасці, максімальная вышыня палёту, даўжыня разбегу, а таксама яго манеўраныя характарыстыкі. Важнай характарыстыкай самалёта з’яўляецца стартавая цягаўзброенасць — адносіны ўзлётнай цягі да яго ўзлётнай вагі.

Для транспартных сродкаў, якія не з’яўляюцца лятальнымі апаратамі і не выкарыстоўваюць рэактыўныя рухавікі, карэктней ужываць тэрмін энергаўзброенасць.

Цягаўзброенасць можа быць вельмі рознай для лятальных апаратаў розных сістэм. У планёра, напрыклад, гэтая велічыня строга раўняецца нулю, што аднак не перашкаджае пілоту планёра выконваць палёты працягласцю ў суткі і на адлегласць у тысячы кіламетраў. У той жа час цягаўзброенасць палубнага знішчальніка з вертыкальным узлётам паводле азначэння перавышае адзінку.

Для рэактыўных рухавікоў цягаўзброенасць з'яўляецца безразмернай велічынёй (адносіны ньютан цягі да ньютана вагі). Поршневыя рухавікі звычайна характарызуюцца іх энергаўзброенасцю (Вт/кг). 

Прыклад Расійскі ракетны рухавік РД-180, які выкарыстоўваецца ў амерыканскіх ракетах «Атлас V», развівае на ўзроўні зямлі цягу 3820 кН і мае сухую масу 5307 кг. Выкарыстоўваючы паскарэнне свабоднага падзення ля паверхні Зямлі, можна разлічыць адносіны сілы цягі T да вагі W ля паверхні зямлі (цягаўзброенасць) гэтага рухавіка (1Н = 1кг × 9,807 м/с²)

Варта памятаць, што рухавік не можа працаваць без корпуса, бакаў з гаручым і г.д. У гэтым прыкладзе вылічана цягаўзброенасць рухавіка, якая выкарыстоўваецца ў якасці параўнальных даных для розных рухавікоў пры стэндавых выпрабаваннях. Цягаўзброенасць лятальных апаратаў вылічваецца па іх сярэдняй вазе. 

Цягаўзброенасць некаторых самалётаў

Краіна ПершыпалётСамалёт Цягаўзброенасць Тып 1989 B-2 0,205Малазаўважны стратэгічны бамбардзіроўшчыкк 1968 C-5 0,22 Цяжкі ваенна-транспартны самалёт 1952 Ту-16 0,24Далёкі бамбардзіроўшчык 1976 Іл-86 0,242 Шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт 1959 L-29 0,25 Вучэбна-трэніровачны самалёт 1952 Handley Page Victor 0,27 Стратэгічны бамбардзіроўшчык 1991 C-17 0,277 Цяжкі ваенна-транспартны самалёт 1942 Me 2620,28ЗЗнішчальнік 1966 Як-40 0,30 Грамадзянскі пасажырскі самалёт 1963 Ту-134 0,30 Грамадзянскі пасажырскі самалёт 1948Іл-28 0,31 Франтавы бамбардзіроўшчык 1967Boeing 737—400 0,31 Грамадзянскі пасажырскі самалёт 1964 XB-70A Valkyrie 0,314Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык 1954 B-66 0,35Франтавы бамбардзіроўшчык 1968 Ту-154 0,35-0,36 Грамадзянскі пасажырскі самалёт 2010 Sukhoi Superjet 100 0,36 Грамадзянскі пасажырскі самалёт 1972 A-10 0,36 Штурмавік 1981 Ту-160 0,37 Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык 1974 B-1B 0,37Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык 1969Concorde 0,373 Звышгукавы грамадзянскі пасажырскі самалёт 1947 F-86 0,38ЗЗнішчальнік 1964 SR-71 0,382 Звышгукавы выведнік 1958Ту-22 0,38 Франтавы бамбардзіроўшчык 1975 Як-42 0,39 Грамадзянскі пасажырскі самалёт 1969Ту-22М 0,40 Далёкі бамбардзіроўшчык 1981F-117 0,40 Малазаўважны тактычны бамбардзіроўшчык 1964 МиГ-25П 0,41 Знішчальнік-перахватчык 1982 Ан-124 0,41 Цяжкі ваенна-транспартны самалёт  1943 Gloster Meteor 0,45Знішчальнік 1959 Dassault Mirage IV 0,46Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык 1975 Су-25ТМ 0,51 Штурмавік 1952 B-52 0,51Стратэгічны бамбардзіроўшчык 1947 МіГ-15біс 0,54 Франтавы знішчальнік 1974 Panavia Tornado 0,55 Знішчальнік-бамбардзіроўшчык 1953 F-100 0,55 Знішчальнік 1951 Hawker Hunter 0,56Знішчальнік 1967 Су-24 0,60 Франтавы бамбардзіроўшчык 1968 SEPECAT Jaguar 0,60Знішчальнік-бамбардзіроўшчык 1964 F-111 0,61 Тактычны бамбардзіроўшчык 1957 English Electric Lightning 0,63 Знішчальнік-перахопнік 1969 Су-17М4 0,68 Знішчальнік-бамбардзіроўшчык 1955 Су-7БКЛ 0,71 Знішчальнік-бамбардзіроўшчык 1956 F-106 0,71 Знішчальнік-перахватчык 1990 Су-34 0,71 Франтавы бамбардзіроўшчык 1951 Gloster Javelin 0,78Знішчальнік-перахватчык 1956 МіГ-21біс 0,84 Франтавы знішчальнік 1975 МіГ-31 0,85 Знішчальнік-перахватчык 1953 МіГ-19С 0,86Франтавы знішчальнік961 F-4 0,86 Шматмэтавы знішчальнік 1984 МіГ-23МЛД 0,88 Франтавы знішчальнік 2006 F-35A 0,89 Шматмэтавы знішчальнік 1970 F-14 0,91 Знішчальнік-перахватчык 1978 Mirage 2000C 0,91 Шматмэтавы знішчальнік 1956 B-58 0,919Звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык 1988 JAS 39 Gripen 0,94 Шматмэтавы знішчальнік 1978 F/A-18 0,95 Шматмэтавы знішчальнік 1986 Dassault Rafale 1,02 Шматмэтавы знішчальнік 1974 F-16 Fighting Falcon 1,02 Знішчальнік 1972 F-15 1,04 Шматмэтавы знішчальнік 1977 Су-27 1,09 Шматмэтавы знішчальнік 1990 F-22 Raptor 1,09 Знішчальнік 1967 Hawker Siddeley Harrier1,1Знішчальнік 1994 Eurofighter Typhoon 1,13 Шматмэтавы знішчальнік 1977 МіГ-29 1,13 Шматмэтавы знішчальнік 2008 Су-35С 1,14 Шматмэтавы знішчальнік 2010 ПАК ФА 1,38 Малазаўважны шматмэтавы знішчальнік 1987 Як-141 1,5 Знішчальнік-перахватчык

Цягаўзброенасць некаторых рухавікоў Рухавік Цягаўзброенасць Olympus 593Двигатель сверхзвукового пассажирского самолёта «Конкорд». 4,0 J-58 5,2Aircraft: Lockheed SR-71A Blackbird SSME 73,12SSME Двигатель американского космического челнока. РД-180 73,4 F-1 94,1 Merlin 1C 96 НК-33 136 Merlin 1D 150

Зноскі

Катэгорыя:Авіяцыйныя тэрміны