Ганна Саксонская (; 7 сакавіка 1437, Майсен — 31 кастрычніка 1512, Нойштат-ан-дэр-Айш) — прынцэса Саксонская, у замужжы курфюрсціна Брандэнбургская.

Біяграфія Ганна — дачка курфюрста Фрыдрыха II і яго жонкі Маргарыты, дачкі герцага Аўстрыйскага Эрнста Жалезнага.

12 лістапада 1458 года ў Ансбаху Ганна выйшла замуж за будучага курфюрста Брандэнбурга Альбрэхта Ахіла. У мэтах далейшага ўмацавання сувязяў паміж Ветынамі і Гогенцолернамі ў шлюбным дагаворы прадугледжвалася жаніцьба брата Ганны Альбрэхта з дачкой Альбрэхта Ахіла ад першага шлюбу Урсулай, але пазней і Альбрэхт, і Урсула пабраліся шлюбам з дзецьмі караля Багеміі Іржы з Подзебрадаў.

Ганна стала мачахай чатыром дзецям Альбрэхта Ахіла ад першага шлюбу з Маргарытай Бадэнскай. У 1470 годзе Альбрэхт Ахіл, які кіраваў у франконскіх уладаннях Гогенцолернаў, узышоў на брандэнбургскі прастол. У 1473 годзе Ганна пагадзілася з дынастычным законам, якія прадугледжваў непадзельнасць Брандэнбургскай маркі, але дазваляў падзяліць франконскія ўладанні паміж некалькімі сынамі. Гэта азначала, што курфюрстам Брандэнбурга стаў Іаган Цыцэрон, старэйшы сын Альбрэхта ад першага шлюбу, а два сыны Ганны атрымалі ў спадчыну франконскія ўладанні.

Пасля смерці Альбрэхта Ахіла Ана пражывала ў Нойштаце-на-Айшы, дзе трымала пышны двор. Ганна пахавана ў Хайльсбранскім манастыры.

Нашчадкі Фрыдрых II (1460—1536), маркграф Брандэнбург-Ансбахскі і Брандэнбург-Байрэйцкі, жанаты з прынцэсай Сафіяй Польскай (1464—1512) Амалія (1461—1481), замужам за пфальцграфам Каспарам Цвайбрукенскім (1458—1527) Ганна (1462) Барбара (1464—1515), замужам за герцагам Генрыхам XI Глагоўскім і Кросенскім (каля 1430—1476), затым за каралём Багеміі Уласла II (1456—1516) Альбрэхт (1466) Сібіла (1467—1524), замужам за герцагам Юліх-Бергскім Вільгельмам (1455—1511) Зігмунд (1468—1495), маркграф Брандэнбург-Кульмбахскі Альбрэхт (1470) Даратэя (1471—1520), абатыса Бамбергскага манастыра Георг (1472—1476) Лізавета (1474—1507), замужам за графам Германам VIII Генеберг-Ашахскім (1470—1535) Магдалена (1476—1480) Анастасія (1478—1534), замужам за графам Вільгельмам VII Генеберг-Шлейзінгенскім (1478—1559)

Літаратура Friedrich Albert von Langenn: Herzog Albrecht der Beherzte, Stammvater des königlichen Hauses Sachsen, S. 37 f. Ernst Daniel Martin Kirchner: Die Churfürstinnen und Königinnen auf dem Throne der Hohenzollern …, Volume 1, 134 ff.

Спасылкі

Катэгорыя:Прынцэсы Саксоніі Катэгорыя:Ветыны Катэгорыя:Курфюрсціны брандэнбургскія