Праведная Лізаве́та, або Елісаве́та, у рымска-каталіцкай традыцыі Альжбе́та ( — літар. «Бога майго клятва», «тая, што шануе Бога», ) — маці Іаана Хрысціцеля, жонка святара Захарыі. Паводле апостала Лукі, стрыечная сястра дзевы Марыі, якая, як і яна, паходзіла з роду цара Давіда. Яе маці звалі Ісмерыя (варыянт — СобіТак яе называе Нікіфар Каліст са спасылкай на Іпаліта Рымскага. (), ці СовіяЧасам сустракаецца памылковы варыянт Сафія — грэчаскае імя, якое было немагчымым для яўрэйскай жанчыны.), яна жыла ў Віфлееме і была старэйшай сястрой Святой Ганны.

Традыцыйна малюецца пажылой жанчынай, таму што цудоўным чынам зачала Іаана Хрысціцелі ў старасці.

Асноўны эпізод евангельскай гісторыі гэтай гераіні — Сустрэча Марыі з Лізаветай: Марыя прыходзіць наведаць сваю цяжарную кузіну, і Лізавета першая распавядае ёй пра будучы лёс ().

Падчас забойства немаўлят хавалася ў пустыні, дзе скала цудоўным чынам схавала іх ад праследавання царскіх воінаў. Яе муж Захарыя адмовіўся адказваць, дзе яны, і быў забіты прама ў храме. Праведная Лізавета з сынам працягвала жыць у пустыні і там памерла. Грэчаскія сінаксарыі паведамляюць, што Лізавета памерла праз 40 дзён пасля ўцёкаў у пустыню, а Іаана карміў анёл да часу яго выхаду на пропаведзь; у копцкіх сінаксарыях паведамляецца, што Лізавета бегла ў Сінайскую пустыню і памерла там праз 7 гадоў.

Памяць праведнай Лізаветы адзначаецца: у Праваслаўнай царкве — 5 верасня і 30 снежня (па юліянскім календары); у Каталіцкай царкве — 23 верасня.

Найбольш значныя цэрквы Гл. таксама :Катэгорыя:Храмы Праведнай Лізаветы Царква Адведзінаў у Эйн-Карэме каля Іерусаліма Праваслаўны Горненскі жаночы манастыр («Масковія») у Эйн-Карэме размешчаны на месцы, дзе знаходзіўся дом бацькоў Іаана Хрысціцеля Захарыі і Лізаветы. Царква праведных Захарыі і Лізаветы над мошчамі прападобнага Іёны ў Троіцкам Клімецкім манастыры.

Спасылкі

Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Жанчыны Новага Запавету Катэгорыя:Евангелле паводле Лукі Катэгорыя:Іаан Хрысціцель