12-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Была сфармавана ў жніўні 1915 года шляхам перайменавання Групы армій Гальвіца. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 9 кастрычніка 1916 года, калі яе камандуючы генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек быў пераведзен у 8-ю армію.

Гісторыя баявых дзеянняў thumb|злева|Расійскае адступленне ў 1915 годзе. 9 лютага 1915 года Рэзервовы Гвардзейскі корпус быў перайменаваны ў Групу армій Гальвіца. 18 сакавіка яе камандуючы быў павышаны да армейскага ўзроўня і 7 жніўня яго Група армій атрымала назву 12-й арміі. thumb|250px|Германская кавалерыя ўваходзіць у Варшаву. 5 жніўня 1915 года. 22 ліпеня арміі Цэнтральных дзяржаў перашлі Віслу. У жніўні 4-я расійская армія пакінула Івангарадскую крэпасць. У ходзе працягваючагася расійскага адступлення Варшава апынулася ў акружэнні і 12-я армія, скарыстаўшы гэтую магчымасць, узяла яе 4 — 5 жніўня.

На пачатку верасня штаб размяшчаўся ў Гродне, з 29 верасня — у Лідзе.

Баявы склад па стану на жнівень 1915 года

XІ корпус XVIІ корпус XVIІ рэзервовы корпус XIIІ корпус І корпус

Камандуючыя

генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (7.08.1915 — 22.09.1915) генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек (22.09.1915 — 9.10.1916)

Літаратура

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне