Меда́ль «За адва́гу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя: у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў; пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян; пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Нашэнне Медаль «За адвагу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў размяшчаецца пасля іх.

Катэгорыя:Медалі Беларусі