Кадравы холдынг "Анкор" (скарот ад "АНаліз КАнсалтынг Рэкрутмент") — расійскае прадпрыемства падбору работнікаў з сядзібаю ў Маскве, што мае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. У Расіі мае 32 прадстаўніцтвы, у Казахстане - 3, ва Украіне — 4.
Летапіс Май 1990 — стварэнне
1992 — першае рэгіянальнае прадстаўніцтва (ў Санкт-Пецярбургу)
1993 — падпісанне пяцігадовай франчайзінгавага дагавора аб навучанні і інфармацыйнай падтрымцы з амерыканскім прадпрыемствам "RWJ/Express Personnel Services"
1994 — аддзел рэгіянальнага развіцця
1995—1996 - першае месца ў свеце паводле "Express" у пошуку і падборы сталых работнікаў
1996 — прадстаўніцтва ў Мінску
2004 — сярэбраны прызёр расійскага конкурсу «Брэнд года/Effie 2004» у галіне «Тавары i паслугі бізнесу»; ператварэнне ў холдынг
2005 — "Лізінгавае" і "Energy Services" падраздзяленні
2006 — прадстаўніцтвы ва Украіне
2007 — зліццё з прадпрыемствам "Unistaff"; падраздзяленні - "Цэнтральная Азія" ў Казахстане і "Retail Staffing Solutions"
2008 — падраздзяленне "Real Estate & Construction Staffing Solutions"; першае месца ў Расіі па колькасці занятых вакансіяў«Управление персоналом», 18.04.2008г.
Галіновыя прадпрыемствы Энерджы Сэрвісэз (Energy Services) - кадравыя паслугі нафтагазавых прадпрыемствам. Нерухомасць i Будаўніцтва: Комплексныя Вынікі (Real Estate & Construction Staffing Solutions) - кадравыя паслугі ў галіне нерухомасці і будаўніцтва. Рытэйл Стафінг Салюшнс (Retail Staffing Solutions) - падбор работнікаў гасцініцам, смаям і іншым прадпрыемствам абслугоўвання. Лізінгавая кампанія — вывядзенне работнікаў са штату, арганізацыя кароткачасовага, доўгачасовага і масавага найму. Юністаф — разлік заробку. Цэнтр Аналітычных даследаванняý — даследаванні рынку працы, заробкаў, спагнанняў і льготаў. Цэнтральная Азія — ўсе галіновыя паслугі ў Сярэдняй Азіі.
Спасылкі Афіцыйны сайт Энерджы Сервісэз
Катэгорыя:Кансалтынгавыя кампаніі Расіі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1990 годзе Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта