МіГ-29 () (НАТА — Fulcrum) — шматмэтавы савецкі знішчальнік чацвёртага пакалення. Быў асноўным шматмэтавым знішчальнікам краін Варшаўскага дагавору і СССР на працягу 80-х гг. XX ст. Цяпер знаходзіцца на ўзбраенні многіх краін свету, у тым ліку і Беларусі.

Гісторыя Першыя напрацоўкі па праекце лёгкага франтавога знішчальніка новага пакалення былі пачаты ў СССР у канцы 60-х гадоў XX стагоддзя. У 1969 годзе быў аб'яўлены конкурс на распрацоўку такога самалёта. У ім узялі ўдзел канструктарскія бюро Сухога і Якаўлева, таксама Мікаяна і Гурэвіча. Пераможцам было прызнана ДКБ «МіГ». Першы палёт прататыпа быў ажыццёўлены 6 кастрычніка 1977, а серыйная вытворчасць пачалася ў 1982 годзе на базе маскоўскага заводу № 30 («Сцяг працы»).

У жніўні 1983 першыя серыйныя МіГ-29 пачалі паступаць у ВПС СССР. З пачатку 1985 першыя два авіяпалка на МіГ-29 дасягнулі аператыўнай гатоўнасці. У 1988 МіГ-29 быў упершыню прадстаўлены на міжнародным авіясалоне ў Фарнборо. Гэты тып знішчальнікаў актыўна пастаўляўся на экспарт у мноства краін. Было распрацавана і выпушчана мноства розных мадыфікацый, уключаючы палубныя знішчальнікі МіГ-29К. Усяго да 1991 было выраблена каля 800 МіГ-29. 

Мадыфікацыі МіГ-29 (выраб 9-12) — франтавы знішчальнік, першая серыйная мадыфікацыя МіГ-29.  МіГ-29 (9-12А) — экспартная мадыфікацыя 9-12, пастаўляліся ў краіны Варшаўскага дагавору і ў іншыя краіны, у экспартную мадэль ўнесены змены ў РЛПК-29.  МіГ-29 (9-13) — франтавы знішчальнік. Адрозніваецца ад мадыфікацыі 9-12 наяўнасцю ўбудаванай станцыі РЭБ «Гардэнія», магчымасцю падвескі двух падкрылавых ППБ і ў павялічанай масе баявой нагрузкі.  МіГ-29С (9-13С) — далейшае развіццё мадыфікацыі 9-13, у наменклатуру ўзбраення ўключана ракета Р-77 (РВВ-АЕ), у РЛС з'явіўся рэжым адначасовай атакі двух паветраных цэляў.  МіГ-29СД — шматмэтавы знішчальнік.  МіГ-29СМ  МіГ-29СМТ (9-17) — аднамесны, мадэрнізаваны варыянт знішчальніка МіГ-29СМ.  МіГ-29К (9-31, 9-41) — палубны знішчальнік.  МіГ-29КУБ (9-47) — палубны вучэбна-баявы знішчальнік.  МіГ-29КВП — эксперыментальны самалёт.  МіГ-29УБ — вучэбна-баявы знішчальнік, не мае РЛС.  МіГ-29УБТ (9-52) — канструкцыя блізкая да МіГ-29СМТ, але ўсё ж ёсць мадыфікацыі вучэбна-баявога самалёта МіГ-29УБ.  МіГ-29М (9-15) — шматмэтавы знішчальнік, у параўнанні з раннімі мадыфікацыямі МіГ-29 у канструкцыю і склад БРЭО унесены значныя змены, пашырана наменклатура ўзбраення.  МіГ-29М2 — двухмесны шматмэтавы знішчальнік  МіГ-29ОВТ — знішчальнік са зменным вектарам цягі, створаны на базе знішчальніка МіГ-29М.  МіГ-35 — глыбокая мадэрнізацыя МіГ-29М (МіГ-33).  МіГ-29МУ1 — украінская мадэрнізацыя МіГ-29. На 20% павялічаны далёкасць выяўлення паветраных цэляў (да 100 км у пярэдняй паўсферы і да 45 км - у задняй). Яго ўдасканаленыя ракеты Р-27ЕР1 і Р-27ЕТ1, якія выпускаюцца Украінскай Дзяржаўнай кампаніяй «Арцём», маюць далёкасць пуску да 95 км. У блізкім манеўраным баі ён зможа паражаць цэлі ракетамі новага пакалення «Грань».

Краіны-аператары

Сучасныя аператары і колькасць самалётаў  Азербайджан Ваенна-паветраныя сілы Азербайджана — 13 МіГ-29 (МіГ-29 і МіГ-29УБ) станам на студзень 2015World Air Forces 2015 pg. 11 . Авіябаза Насосна, Сумгаіт  Алжыр Ваенна-паветраныя сілы Алжыра — 32 МіГ-29 (МіГ-29С і МіГ-29УБ) станам на студзень 2015  Аэрапорт Тындуф, правінцыя Тындуф 113-я знішчальная эскадрылля  Бангладэш — 6  Беларусь — 41  Балгарыя — 18  Эрытрэя — 7  Емен — 18  Індыя — 67  Іран — 35 Казахстан —  Паўночная Карэя — 31  Куба — 4  Малайзія — 10  Манголія — 5  М’янма — 10  Перу — 17  Польшча — 32  Расія — 230  Сербія — 3  Сірыя — 19  Славакія — 12  Судан — 12  ЗША — 22. Выкарыстоўваюцца для імітацыі патэнцыйнага праціўніка.http://topwar.ru/24660-sovetskie-istrebiteli-v-vvs-ssha-chast-5.html  Туркменістан — 24  Узбекістан — 30   Украіна — 120  Шры-Ланка — 5

Колішнія Ізраіль  Ірак  Малдова Чэхаславакія  Чэхія  ГДР  Германія  Румынія Сербія і Чарнагорыя  Венгрыя  Югаславія

Недахопы Яшчэ ў 2009 годзе Міністэрства абароны Расіі прызнала, што каля 200 з 300 знішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Расіі - не могуць падняцца ў паветра з-за карозіі хваставога апярэння. Пазней камісія ВПС устанавіла, што карозія хваставога апярэння ўразіла не менш за 80% усіх МіГ-29.Lenta.ru: Восемьдесят процентов российских МиГ-29 поразила коррозия хвостового оперения

Катастрофы 6 вер 2012 г. МіГ-29 разбіўся пад Чытою.  27 ліпеня 2014 МіГ-29 разбіўся ля Астрахані.  7 жніўня 2014 г. МіГ-29 быў збіты з дапамогай меркавана расійскіх ЗРК ля Енакіева.  17 жніўні 2014 МіГ-29 быў збіты ў Луганскай вобласці ў ходзе АТА пры вяртанні з баявога вылету. Пілот паспяхова катапультаваўся і быў дастаўлены ў тыл.  11 лістапада 2014 МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА разбіўся ў Брэсцкай вобласці Беларусі.  3 ліпеня 2015 - МіГ-29 расійскіх ВПС разбіўся падчас трэніравальнага палёту ў раёне станіцы Кушчаўская (Краснадарскі край). Пілоту, які кіраваў самалётам, удалося паспяхова катапультавацца. Паводле папярэдняй інфармацыі, інцыдэнт адбыўся з-за тэхнічнай няспраўнасці самалёта«МиГ-29 упал возле станицы Кущевская на Кубани.» www.interfax.ru, 3.07.2015..

Знішчальнікі для параўнання General Dynamics F-16 Fighting Falcon Dassault Mirage 2000 McDonnell Douglas F/A-18 Hornet AIDC F-CK-1 Eurofighter Typhoon Dassault Rafale Saab JAS 39 Gripen

Гл. таксама Знішчальнік Су-35  Знішчальнік МіГ-19 Франтавы знішчальнік МіГ-21  Бамбардзіроўшчык Ту-160

Літаратура Суветны рэестр вайсковых самалётаў, Студзень 2011.(англ.)«World Military Aircraft Inventory». 2011 Aerospace: Aviation Week and Space Technology, January 2011.

Спасылкі Flight International «Круті віражі МіГ-29»  — В. Бадрак, С. Згурець «Дзеркало тижня» № 9, 11 березня 2006 Аналіз результатів продовження експлуатації парка літаків типу МіГ-29 за технічним станом Розрахунок залишкової міцності стикових накладок кілів літака типу МІГ-29, уражених корозією

Катэгорыя:Знішчальнікі Катэгорыя:Самалёты МіГа