Юбіле́йны меда́ль «90 год мілі́цыі Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 768 ад 31 снежня 2006 годаКартка дакумента ў Нацыянальным рэестры прававых актаў да 90-й гадавіны савецкай міліцыі.

Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; Ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па барацьбе са злачыннасцю, ахове правапарадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі.

Крыніцы