Сэр Эліят Фіцрой Белгрэйв (, нар. 16 сакавіка 1931) — барбадаскі юрыст, дзеючы генерал-губернатар Барбадаса.

1 лістапада 2011 года Белгрэйв, які на той момант займаў пасаду суддзі Вярхоўнага суда Барбадаса, быў прызначаны выконваючым абавязкі генерал-губернатара пасля адстаўкі Кліфарда Хасбендса. 22 мая 2012 года прапанова прэм'ер-міністра Фрэйндэля Сцюарта аб зацвярджэнні Белгрэйва на гэтай пасадзе была ўхвалена каралевай Лізаветай II, і 1 чэрвеня таго ж года Белгрэйв афіцыйна заняў пасаду. Пры гэтым з 30 мая па 1 чэрвеня, пасля таго, як ён склаў свае судзейскія паўнамоцтвы, абавязкі генерал-губернатара выконвала іншы член Вярхоўнага суда Сандра Мейсан.

Спасылкі

Катэгорыя:Генерал-губернатары Барбадаса Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў