Баркі́ — курганны могільнік крывічоў VIII—IX стст., гарадзішча жалезнага веку і селішча XI—XII стст. каля в. Баркі Полацкага раёна. На могільніку даследавана 9 курганоў, у тым ліку доўгі. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам на грунце. У шэрагу выпадкаў рэшткі крэмацыі змешчаны ў ямцы, накрытай гаршком. Знойдзены ўпрыгожанні — бронзавыя падвескі, грыўня, бранзалеты, шкляныя пацеркі і інш.; ляпныя гаршкі. Доўгі курган — пусты (кенатаф).

Літаратура

Катэгорыя:Баркі (Полацкі раён) Катэгорыя:Крывічы Катэгорыя:Курганныя могільнікі Полацкага раёна Катэгорыя:Гарадзішчы Полацкага раёна Катэгорыя:Селішчы Полацкага раёна