Дзярно́ўка, Дзярнова — рака ў Талачынскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Адроў (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 21 км, з іх 8 км на тэрыторыі Талачынскага раёнаОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Выток за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Воўкавічы Талачынскага раёна. Упадае ў Адроў прыкладна за 0,4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Рэпухава. Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае (7 км ад вытоку да вёскі Вязьмічы Аршанскага раёна і 2,2 км каля аграгарадка Смальяны).
На правым беразе ракі ў аграгарадку Смальяны знаходзіцца помнік архітэктуры XVII стагоддзя — руіны замка «Белы Ковель».
Літаратура
Ліст карты N-36-49. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Адрова