thumb|Выява турніру. Вальтэр фон Клінген Рыцар (, першапачаткова — коннік, вершнік) — сярэдневяковы арыстакратычны ганаровы тытул у Еўропе.

Рыцарства як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе ўзнікла ў франкаў у сувязі з пераходам у VIII ст. ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў. Пад уздзеяннем царквы і паэзіі, яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал воіна, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над конніцай, вынаходства агнястрэльнай зброі, стварэнне пастаяннага войска ператварылі феадальнае рыцарства, к канцу сярэдніх вякоў, у палітычнае саслоўе нетытулаванай арыстакратыі.

Рыцарскія доблесці Рыцарскія доблесці — мужнасць (pronesse) вернасць, адданасць (loyaute) велікадушнасць (largesse) разважлівасць (le sens, у сэнсе ўмеранасці) пачцівасць, куртуазнасць (courtoisie) пачуццё гонару (honneur)

Рыцарскія запаведзі — быць верным хрысціянінам, ахоўваць царкву і Евангелле, абараняць слабых, любіць радзіму, быць мужным у бітве, падпарадкоўвацца і быць верным сеньёру, казаць праўду і трымаць сваё слова, ахоўваць чысціню нораваў, быць шчодрым, змагацца супраць зла і абараняць дабро і г. д.

Замкі

Помнікамі сярэдневяковага рыцарства застаюцца замкі XII—XIV стст. З адпадзеннем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у разбойніцкія гнёзды, апорныя пункты для сістэматычнага рабавання прыезджых суседзяў. Рудольф Габсбургскі знішчыў у Германіі вялікую колькасць такіх разбойніцкіх гнёздаў.

Сучаснасць Рыцарскія традыцыі сёння адраджаюцца ў выглядзе турніраў і фэстаўЗмаганні рыцараў і народныя спевы. У Вілейцы ўпершыню прайшоў фэст “Гонару Продкаў 2015” (Фота) //«Рэгіянальная газета».

Літаратура Gautier. La Chevalerie. — P., 1884. Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886. Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.). Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit. Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig. https://www.academia.edu/resource/work/127300679

* Катэгорыя:Ваенныя фарміраванні і падраздзяленні Сярэдневякоўя