«Тата́льная вайна́» — вайна, у якой краіны-ўдзельніцы выкарыстоўваюць усе даступныя ім рэсурсы і метады, каб перамагчы праціўніка. Такога роду войны адбываліся на Зямлі са спрадвечных часоў, аднак да канца XIX стагоддзя і пазней, са з’яўленнем жэнеўскіх канвенцый, якія датычацца вядзення вайны, яны сталі вылучацца ў асобную катэгорыю.
Тэорыя «татальнай вайны» выкладзена нямецкім генералам Эрыхам Людэндорфам напярэдадні Другой сусветнай вайны ў кнізе «Татальная вайна», выдадзенай у 1936 (1935) годзе. Канцэпцыя татальнай вайны, распрацаваная нямецкімі ваеннымі тэарэтыкамі ў пачатку XX стагоддзя, з частковай апорай на вопыт Франка-прускай вайны зводзілася да наступнага: сучасная вайна — гэта вайна не армій, а нацый. Такім чынам, з мэтай перамогі неабходна з аднаго боку мабілізацыя ўсіх рэсурсаў «сваёй» нацыі (напрыклад, прызыў на ваенную службу мужчын «ад 16 да 60» гадоў), з другога — усебаковы ўплыў на варожую нацыю (уключаючы такія метады як прапаганда, тэрор і г.д.) з мэтай зламаць яго дух і дасягнуць, каб яна запатрабавала ад свайго ўрада спынення супраціву.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Войны паводле тыпу Катэгорыя:Вайсковыя дактрыны Катэгорыя:Ваенныя дзеянні паводле тыпу Катэгорыя:Эканамічная вайна Катэгорыя:Вайсковая эканоміка Катэгорыя:Ваенная навука