Юбіле́йны меда́ль «150 год пажа́рнай слу́жбе Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 344 ад 4 жніўня 2003 года да 150-й гадавіны пажарнай службы Беларусі (25 ліпеня 1853 года па рашэнні Мінскага губернскага праўлення і Мінскай гарадской думы быў зацверджаны склад гарадской пажарнай каманды — гэты дзень быў прыняты за пачатак стварэння пажарнай службы ў Беларусі)История пожарной службы Беларуси.
Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: Супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; Ветэраны пажарнай службы, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, члены грамадскіх аб’яднанняў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па ахове насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай i радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны; Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Крыніцы
Катэгорыя:Медалі Беларусі