Іосіф Фантана III ( (?) — пасля 1755) — беларускі архітэктар італьянскага паходжання. Прадстаўнік барока. Працаваў пераважна ў Гродне і Вільні. Адзін з родапачынальнікаў стылістычнай плыні віленскага барока ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія Фантана паходзіў з асіміляванага італьянскага роду архітэктараў. Яго бацька, Дамінік Фантана, меў званне каралеўскага архітэктара і капітана каралеўскіх войскаў, маці — Тэрэза Тэкля, была дачкой старадубскага маршалка Міхаіла з мясцовага шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў і мела некалькі фальваркаў пад Гродна. Акрамя Іосіфа, у іх было яшчэ трое дзяцейАуксе Каладжинскайте. Деятельность архитектора Иосифа Фонтана в Великом княжестве Литовском. Месцам жыхарства гэтай заможнай сям’і было Гродна, дзе ім належаў мураваны дом па вуліцы ЗамкавайТамара Габрусь. СТВАРАЛЬНІКІ ВІЛЕНСКАГА БАРОКА.

У 1742 годзе да Іосіфа Фантаны перайшлі бацькаўскія тытулы каралеўскага архітэктара і капітана каралеўскіх войскаў. Памёр пасля 1755 года, у тым жа годзе яго маёнткі, якія ён атрымаў у спадчыну ад маці, былі прададзены князям Масальскім.

Творчасць Працаваў пераважна ў Гродне і Вільні. Іосіф Фантана III добра ведаў спецыяльныя трактаты італьянскіх тэарэтыкаў і практыкаў, рознабакова валодаў не толькі архітэктурнымі ведамі, але і сумежнымі прыродазнаўчымі навукамі.

У Гродне пабудаваў уніяцкую царкву Раства Багародзіцы ў Гродзенскім манастыры базыльянак (1726), палац Сапегаў (1741—1744).

Апрача гэтага, ён будаваў святыні розных каталіцкіх ордэнаў, а таксама ўніяцкія ў Вільні, Віцебску.

Каля 1735 г., верагодна, паводле праекта І. Фантаны ІІІ быў перабудаваны ў стылістыцы позняга барока галоўны фасад касцёла пры кляштары кармелітаў босых у Глыбокім. Над масіўнымі ніжнімі чацверыкамі старых вежаў узвялі некалькі ярусаў, што тэлескапічна скарачаліся ўгору. Формы вежаў і франтоны паміж імі набылі пластычнасць і ажурнасць дзякуючы фігурным абрысам праёмаў, шматлікім раскрапоўкам, слаістым пілястрам, разарваным і хвалістым карнізам. Адпаведна было зменена і ўбранне інтэр’ера, а касцёл нанава кансэкраваны суфраганам віленскім Мацеем Анцутам.

У 1740 годзе склаў праект касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Сталовічах, будаўніцтвам якога кіраваў з 1741 па 1743 гг. Касцёл уяўляе сабой познебарочную трохнефную базіліку без трансепта з двухвежавым фасадам-нартэксам і прамавугольным алтарным завяршэннем цэнтральнага нефа, да якога па падоўжнай восі Фантана далучыў старажытную Ларэтанскую капліцу.

Падобны прыём размяшчэння ў цэнтры алтара ўвахода ў пазаалтарнае сакральнае памяшканне ёсць яшчэ толькі ў у Гродне. Па гэтай і яшчэ шэрагу аналогій ёсць падставы меркаваць, што яму належыць і аўтарства гродзенскага касцёла кармелітаў.

Крыніцы

Літаратура

Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары барока Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя