Маскоўскі архітэктурны інстытут (МАрхІ) () — вышэйшая навучальная ўстанова, якая выпускае архітэктараў. Арганізаваны ў 1933 годзе. Інстытут працягнуў традыцыі маскоўскай архітэктурнай школы і вядзе сваё летазлічэнне з першай спецыялізаванай архітэктурнай школы, арганізаванай у 1749 годзе князем Дзмітрыем Ухтомскім.

Гісторыя Інстытут быў арганізаваны ў адпаведнасці з Пастановай Палітбюро ЦК УКП(б) ад 14 кастрычніка 1933 года і 5 верасня 1933 года. Інстытут працягнуў традыцыі маскоўскай архітэктурнай школы і вядзе сваё летазлічэнне з першай спецыялізаванай архітэктурнай школы, арганізаванай у 1749 годзе князем Дзмітрыем Ухтомскім, галоўным архітэктарам Масквы ў перыяд кіравання імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

З 1994 г. Маскоўскі архітэктурны інстытут акрэдытаваны Каралеўскім інстытутам Брытанскіх архітэктараў (RIBA).

Спецыялізацыя Навучанне вядзецца па спецыяльнасцях: Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў Архітэктура прамысловых збудаванняў Горадабудаўніцтва Рэстаўрацыя і рэканструкцыя будынкаў Архітэктура сельскіх населеных месцаў Ландшафтная архітэктура Тэорыя і гісторыя архітэктуры Асновы тэорыі горадабудаўніцтва Дызайн архітэктурнага асяроддзя

Вядомыя выкладчыкі

Вядомыя выпускнікі Авель Пінхусавіч Брэгман (1936) — беларускі архітэктар. Валянцін Іванавіч Гусеў — беларускі архітэктар Віктар Ніканавіч Емяльянаў (1926—1990) — беларускі архітэктар. Вольга Барысаўна Ладыгіна (1949) — беларускі архітэктар. Леў Пятровіч Мацкевіч (1903—1968) — беларускі архітэктар. Ія Міхайлаўна Папова (нар. 1924) — беларускі архітэктар.

Спасылкі Сайт МАРХІ Сайт студэнтаў МАРХІ Студэнцкі часопіс МАРХІ (marhipress.ru)

Катэгорыя:Універсітэты Масквы Катэгорыя:Архітэктурна-будаўнічыя ВНУ Расіі Катэгорыя:1933 год у Маскве