Мікала́й Уладзісла́вавіч Смо́льскі (, — ) — вучоны ў галіне батанікі. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1967), доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969). Акадэмік АН Таджыкскай ССР (1951). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія М. У. Смольскі нарадзіўся ў горадзе Нароўля. У 1924 годзе скончыў Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у 1927 годзе Сібірскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Омску. У 1931—1941 гг. ва Усесаюзным інстытуце раслінаводства і Усесаюзнай селекцыйнай станцыі вільготна-субтрапічных культур у Сухумі. З 1945 года дырэктар Усесаюзнага НДІ сухіх субтропікаў у Душанбэ (Таджыкістан). У 1951—1952 гг. віцэ-прэзідэнт і акадэмік-сакратар Аддзялення натуральных навук Акадэміі навук Таджыкскай ССР. З 1955 па 1976 г. дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР.
Памёр года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
М. У. Смольскаму належаць працы па вывучэнню фісташкавых саваннаў, шаўкоўніцы і пладовых культур Сярэдняй Азіі, селекцыі і інтрадукцыі субтрапічных культур ў зонах субтропікаў СССР.
Вывучаў перспектыўныя для Беларусі кармавыя, тэхнічныя, лекавыя і арнаментальныя расліны, шляхі і метады рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў, праблемы арганізацыі ў рэспубліцы сеткі дзяржаўных запаведнікаў, заказнікаў і помнікаў прыроды.
Аўтар тэарэтычных асноў, зялёнага будаўніцтва, акліматызацыі і інтрадукцыі карысных раслін, аховы прыроды і інш. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій.
Сярод апублікаванага: Растения субтропической и тропической флоры // Ботанический сад Академии наук БССР: путеводитель. — Минск: издательство Академии наук БССР. — С. 106—148. — 1956. Деревья и кустарники, розы и сирень. — Мн., 1968. (у саўтарстве) Многолетние цветочные растения. — Мн., 1972. (у саўтарстве)
Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга 2 ордэны «Знак Пашаны» Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Дзяржаўная прэмія БССР (1978) медалі
Памяць
У 1977 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. Н. Трахтэнберг).
Літаратура
Спасылкі Академик СМОЛЬСКИЙ Николай Владиславович // Центральный ботанический сад НАН Беларуси Неоконченная экспедиция… Центральный ботанический сад НАН Беларуси мог бы называться именем белорусского учёного-ботаника Николая Смольского Мікалай Уладзіслававіч Смольскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Таджыкскай ССР