Альпы Верхняга Праванса () — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Парадкавы нумар 4. Адміністрацыйны цэнтр — Дзінь-ле-Бэн. Насельніцтва 140 тыс. чалавек (94-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія Плошча тэрыторыі 6925 км². Дэпартамент размешчаны ў гарыстым раёне з сухім кліматам. Для вядзення земляробства прыходзіцца выкарыстоўваць абрашэнне.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 30 кантонаў і 200 камун.
Гісторыя Да 13 красавіка 1970 г. дэпартамент зваўся Ніжнія Альпы.
Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі