Магілёўская духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Магілёўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтавала святароў і царкоўных служак. Існавала ў 1757—1918 гадах.

Гісторыя Семінарыя адкрыта ў 1757 г. годзе архіепіскапам Георгіем Каніскім на базе брацкай школы. Пры ім распачата будаўніцтва асноўнага вучэбнага корпуса і дома-інтэрната.

У 1758 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна пастанавіла штогод вылучаць на Магілёўскую семінарыю па 400 рублёў. Праграма Магілёўскай школы нічым не адрознівалася ад праграм іншых семінарый таго часу, таму што ў ёй былі тыя ж класы — сінтаксісу, інфіма, рыторыкі, філасофіі і багаслоўя. Архіепіскапа Георгія займалі літаральна ўсе пытанні школы. Ён запрашаў выкладчыкаў з Кіева, складаў праграмы, друкаваў падручнікі, прызначаў дараванне настаўнікам, размяркоўваў курсы навучання, ставіў на чале Семінарыі дасведчаных кіраўнікоў.

Першыя гады існавання семінарыі былі вельмі складанымі з-за таго таго, што семінарыя існавала ў варожым каталіцкім асяроддзі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Магілёўскай епархіі да Расійскай імперыі ў 1772 годзе для семінарыі пачаліся спакойныя часы.

У 1799 годзе ў Магілёўскай семінарыі была заснавана прафесійная капэла, якая карысталася папулярнасцю на тэрыторыі Беларусі.

У 1889 годзе Магілёўская духоўная семінарыя стала цэнтрам святкавання 50-годдзя вяртання ўніятаў Заходняга края ў праваслаўе.

Зачынена бальшавікамі ў 1918 годзе.

Рэктары

Ігумен Іаасаф (1 сакавіка 1798 — ?) Венедыкт (Грыгаровіч) (1814—1821) Мялецій (Леантовіч) (1821—1823) Аркадзь (Фёдараў) (1823—1824) Іаанікій (Абразцоў) (жніўня 1824—1825) Арсеній (Масквін) (25.08. 1825 — ?) Гаўрыіл (Васкрасенскі) (1827—1829) Палікарп (Радкевіч) (15.07. 1829—1836) Сафонія (Сакольскі) (13 лютага 1847—1848) Павел (Дабрахотаў) (29 студзеня 1859—1863) Паладый (Ганкевіч) (26 красавіка 1863—1871) Аляксандр (Заке-Закіс) (10 лістапада 1871—1883) Сергій (Сокалаў) (1884—1887) Мікалай (Зёраў) (16.11. 1887—1889) Ціхан (Марошкін) (1889—1891) Іаанікій (Надзеждзін) (19 верасня 1891—1893) Міхаіл (Ермакоў) (1893) Аркадзій (Карпінскі) (кастрычнік 1893—1895) Міхаіл (Цемнарусаў) (1895—1897) Міхаіл Іванавіч Саваіцкі (1897—1901) Мітрафан (Краснапольскі) (1902—1907) Мікалай Андрэевіч Зяфіраў, протаіерэй (з 10 лютага 1907 года)

Вядомыя выпускнікі Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі — беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і педагог. Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881—1931) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык. Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч (1835—1913) — беларускі краязнавец і этнограф.

Вядомыя выкладчыкі Іван Іванавіч Юркевіч (1816—1876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.

Спасылкі Гісторыя Магілёўскай семінарыі Семінарыя Магілёўская духоўная на сайце «Рускае праваслаўе»

Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі

Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі