NAVIBAND, або NAVI () — беларускі гурт, які спявае ў жанры інды-поп, фолк-рок. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017» з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця».
Гісторыя гурта
2013—2014 Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненка. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам«Navi: як адчуваеш, так і рабі» — крыніца: Sputnik Беларусь.
Першапачатковая назва гурта NAVI, як кажуць самі музыкі, не мае ніякага значэння. Але з англійскай мовы сугучнае «navy» перакладаецца як «флот», у грузінскай мове сугучнае «navi» — «лодка», у італьянскай «nave» — таксама «лодка». Таксама NAVI гэта назва ўкраінскай кіберспартыўнай каманды
У 2013 годзе музыку гурта NAVI ацаніла Дыяна Арбеніна, разам з ёй музыканты выступілі ў двух юбілейных канцэртах Начных Снайпераў. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў Сяргей Бабкін, на адным з яго сольных канцэртаў NAVI выступілі на разагрэве.
У студзені 2014 адбылася прэзентацыя першага альбома гурта пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фестывалі Halfway festival, дзе выступіла на адной сцэне з Lisa Hannigan. У снежні 2014 года выйшаў акустычны альбом гурта на беларускай мове «Сонцам сагрэтыя»!
Летам 2015 года музыканты перамаглі ў намінацыі «Адкрыццё года», а таксама ўзялі «Лепшую песню на роднай мове» у Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра». Былі ўдзельнікамі галоўнай сцэны фестывалю «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу звяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», неаднаразовыя госці фестывалю «Басовішча-2015». Зімой 2015 года NAVI выступілі на калядных канцэртах у Маскве на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікайАфіцыйная старонка .
2015—2016 У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расійскім фестывалі «Дзікае мята» разам з такімі мэтрамі як: «Акварыум», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», Zdob și Zdub.
Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі года-2015» ад Тузін Гітоў, узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «Басовішча-2015».
2017 Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016» (з песняй «Гэта зямля»), «Еўрабачанне-2017» (песня «Гісторыя майго жыцця»). 20 студзеня 2017 перамаглі ў нацыянальным адборы з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на беларускай мове ўпершыню трапіла на міжнародны конкурс «Еўрабачанне».
У студзені 2017 года выпусцілі новы альбом «Иллюминация» (Ілюмінацыя), у склад якога ўвайшлі 8 песень (4 на беларускай мове, 4 на рускай). У склад альбома ўвайшоў дуэт, запісаны з Я. Грышкаўцом.
14 лютага (традыцыйна для гурта) адбыўся вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новага альбома ў мінскім клубе «RE:PUBLIC». Па выніках галасавання ў паўфінале «Еўрабачання» 11 сакавіка 2017 трапілі ў лік фіналістаў конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.
2018 22.2.2018, у Дзень роднай мовы, гурт NaviBand сумесна з беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентавалі відэа народнай песні «Рэчанька».
2020 Улетку 2020 года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой «кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол», і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі.
2021 У студзені 2021 года гурт падзяліўся навіной, што іх песні трапілі ў «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і свят у Беларусі.
2025 9 кастрычніка 2025 года суд Докшыцкага раёна ўнёс старонкі групы ў сацсетках Facebook і Instagram у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама экстрэмісцкай была прызнана асабістая старонка салісткі групы Ксеніі Жук у InstagramСоцсети группы Naviband признали экстремистскими материалами.
Склад Ксенія Жук — вакал, клавішы Арцём Лук’яненка — вакал, гітара Уладзіслаў Чашчавік — бас Аляксандр Табольскі — электроніка Уладзімір Бегер — ударныя
Дыскаграфія
Альбомы Год Арыгінальная назва Па-беларуску 2014 Лови Лаві 2014 Сонцам сагрэтыя - 2016 Live in Minsk У прамым эфіры з Мінску 2016 Мы Просыпаемся Мы Прачынаемся 2017 Иллюминация Ілюмінацыя 2017 Адной дарогай - 2019 NaviBand Гурт Наві 2020 Отпускаю Адпушчаю 2024 Песні пра дом - 2025 Адліга -
Сінглы Год Арыгінальная назва Па-беларуску 2015 Доброе утро Добрага ранку 2015 Плакалі ветры - 2016 Гэта зямля - 2017 Гісторыя майго жыцця - 2017 А дзе жывеш ты? - 2018 Бяжы - 2018 Рэчанька - 2018 Молодость в кармане Маладосць у кішэні 2018 Сумне море Сумнае мора 2018 Аднойчы І Назаўжды - 2019 Вдаль Удалечыню 2019 Галилео (Два человека) Галілеа (Два чалавека) 2019 When the Party’s Over Калі вечарыны скончаны 2019 Один из нас Адзін з нас 2020 Іншымі - 2020 Девочка в белом Дзяўчынка ў белым 2020 Миллионы больших сердец Мільёны вялікіх сэрцаў 2021 Снег Снег 2021 Вольныя сны - 2021 Плейлисты Плэйлісты 2021 Girl in White Дзяўчынка ў белым 2021 Однажды Аднойчы 2021 Сумнае свята - 2022 Мары - 2022 Свяці - 2022 Печаль Смутак 2023 Біжи Бяжы 2023 Купалінка - 2023 Поезд Цягнік 2024 Прабач - 2024 Сокал - 2024 Мама - 2024 Арыён - 2024 Мамо Мама 2024 Лістапад - 2024 Надзея -
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка ў Facebook.com Афіцыйная старонка ў VK.COM "Басовішча-2015″. Другі дзень // racyja.com — Беларускае Радыё Рацыя Фан-старонка ва Укантакце
Катэгорыя:Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2017 Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі