Лахазва — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Знаходзілася на рацэ Лахазва. Уваходзіла ў склад Жамчужненскага сельсавета.
Гісторыя У другой палове XIX — пачатку XX ст. маёнтак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, уласнасць Слізняў. У 1896 годзе Ціт Слізень адкрыў тут шоўкапрадзільную фабрыку, якая працавала да Першай сусветнай вайны. Паводле перапісу 1897 годзе ў маёнтку дзейнічалі шоўкапрадзільная фабрыка, шкіпінарны завод, вадзяны млын, каталіцкая капліца.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана гітлераўцамі.
У 1950-х гадах на месцы буйных лясоў каля невялікай рэчкі Лахазва был створаны вялікі ваенны Абуз-Лясноўскі палігон. У 1954 годзе вёска Лахазва была адселенаМогілкі былой вёскі Лахазва, Баранавіцкі раён, яе жыхары пераехалі ў іншыя месцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 10 двароў, 289 жыхароў.
Славутасці Засталіся могілкі, на якіх брацкая магіла партызан.
Літаратура
Спасылкі Могілкі былой вёскі Лахазва