«Архі́ў па гісто́рыі літарату́ры і асве́ты ў По́льшчы» () — серыйнае гісторыка-літаратурнае і крыніцазнаўчае выданне. Выходзіла ў Кракаве з 1878 года да пачатку Другой сусветнай вайны (1939).
Змест Сярод апублікаваных матэрыялаў (пераважна на польскай мове) маюцца важныя крыніцы па гісторыі Беларусі, Літвы і Украіны.
Выданне змяшчае: Дакументы па гісторыі філасофскага факультэта Кракаўскага ўніверсітэта XVI стагоддзя, дзе вучылася шмат выхадцаў з Беларусі; Бібліяграфічны агляд дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны, складзены І. Кажанеўскім (том 11, 1910); Карзспандэнцыю магнацкіх родаў: Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Пацаў, Тышкевічаў; Падарожныя нататкі М. Радзівіла Сіроткі «Падарожжа ў Святую зямлю» (том 15, 1925).
У серыі асвятляецца гісторыя культурных сувязей Беларусі і Літвы з Польшчай, Італіяй, Рускай і іншымі дзяржавамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Серыйныя выданні Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Літаратуразнаўства Катэгорыя:Культура Кракава Катэгорыя:Шматтомныя выданні Катэгорыя:З’явіліся ў 1878 годзе Катэгорыя:1878 год у Кракаве