Крастоўскі востраў (, ) — востраў у Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на тэрыторыі Петраградскага адміністрацыйнага раёна ў дэльце Нявы. Плошча вострава складае 4,2 км²Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград. Энциклопедический справочник. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992 — с. 295.
Ранейшыя назвы вострава: Хрыстафораўскі востраў (1741), востраў Святой Наталлі (1717). Больш за палову плошчы вострава займае Прыморскі парк Перамогі.
На востраве размешчаны дзве станцыі метро: «Крастоўскі востраў» і «Зеніт».
Гісторыя Паводле адной з легенд, яшчэ да заснавання Санкт-Пецярбурга, на востраве стаяла капліца з вялікім крыжам (), таму востраву далі назву «Крастоўскі». Паводле іншай версіі, калі ўзводзілі асабняк Наталлі Аляксееўны, будаўнікі знайшлі ў зямлі велізарны крыж. Таксама востраў мог быць названы «Крастоўскім» з-за крыжападобнага возера ў яго цэнтрыПрогулки по Кировским островам в прошлом веке . У 1887 годзе на Крастоўскім востраве было абсталявана першае ў Расіі спецыяльнае стрэльбішча для стэндавай стральбыРазновидности стендовой стрельбы // Чемпионат.com .
У савецкі перыяд разам з Каменным і Ялагіным астравамі ўваходзіў у групу Кіраўскіх астравоў.
У наш час на востраве пабудавана і будуецца вялікая колькасць элітнага жылля. Па кошце квадратнага метра жылля востраў лідыруе сярод тэрыторый Санкт-ПецярбургаРейтинг территорий Санкт-Петербурга по цене — портал БН.ру — Бюллетень недвижимости Санкт-Петербурга .
Геаграфічнае становішча Крастоўскі востраў з поўначы абмяжоўвае рака Сярэдняя Неўка, з поўдня — рака Малая Неўка і з паўночнага ўсходу — рака Крастоўка. Заходні бераг вострава выходзіць на Фінскі заліў. З Петраградскай стараной, а таксама з Ялагіным і Каменным астравамі, Крастоўскі звязвае сістэма мастоў.
На паўночным захадзе ад Крастоўскага вострава Грабным каналам аддзелены Бычы востраў.
Аб’екты на востраве Стадыён Газпрам Арэна Парк атракцыёнаў «Дзіва-востраў» Спорткомплекс «Дынама» Экалога-біялагічны цэнтр «Крастоўскі востраў» Спартыўны комплекс «Сібур Арэна» Гарадская клінічная бальніца № 31 Некалькі рэстаранаў Атэль «Парк Крастоўскі» Бібліятэка Кіраўскіх астравоў
Галерэя
Крыніцы
Літаратура (обл.)
Спасылкі
Катэгорыя:Астравы дэльты Нявы