Размеркаванне Максвела — Больцмана — статыстычная заканамернасць, якая вызначае размеркаванне па скарасцях (або імпульсах) малекул сістэмы, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры ўмове, што паступальны рух малекул падпарадкоўваецца законам класічнай механікі).
Заканамернасць была выведзена Дж. К. Максвелам (1859) для аднаатамных газаў і пашырана на мнагаатамныя газы расійскім навукоўцам М. М. Піраговым (1885).
Размеркаванне Максвела па модулях скорасці малекул ідэальнага газу вызначаецца формулай
дзе — сярэдняя колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, якія маюць модулі скорасці ў інтэрвале ад да , — поўная колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, — маса адной малекулы, — абсалютная тэмпература, Дж/К — пастаянная Больцмана.
Паводле размеркавання Максвела вызначаюцца: сярэдняя арыфметычная
сярэдняя квадратычная
і найбольш імаверная
скорасці малекул газу.
Размеркаванне Максвела атрымала эксперыментальнае пацвярджэнне ў доследах з малекулярнымі пучкамі, з’яўляецца асновай класічнай статыстыкі (гл. статыстыка Больцмана). З дапамогай размеркавання Максвела пабудаваны тэорыі вязкасці, цеплаправоднасці, электраправоднасці і іншых малекулярна-кінетычных з’яў.
Літаратура
Катэгорыя:Фізічныя законы Катэгорыя:Малекулярная фізіка Катэгорыя:Статыстычная фізіка Максвела